Наталии Колце вручили высокую государственную награду — орден Матери

Главное Общество

Багацце Колцаў

У панядзелак пастаўчанку Наталію Колцу запрасілі на нараду да старшыні райвыканкама. На ёй кіраўнік раёна Сяргей Чэпік уручыў жанчыне высокую дзяржаўную ўзнагароду — ордэн Маці.

— Было прыемна, — дзялілася ўражаннямі Наталія. — Ордэн Маці — гэта ацэнка майго мацярынства. У любой мамы штодня хапае розных клопатаў. У мнагадзетнай — яны памножаныя на колькасць дзяцей. Да таго ж кожнага хочацца прылашчыць, пацала­ваць, выслухаць. А яшчэ — не аб­дзяляць увагай мужа, ствараць утульнасць дома, гатаваць сняданкі і абеды. Атрымаўшы ўзнагароду, падумала: мяне цэняць не толькі родныя, але і кіраўніцтва дзяржавы, раёна.

Наталіі 33 гады. З мужам Андрэем, які працуе ў ЖКГ, яны выхоўваюць пяцярых дзетак. Старэйшая, Вікторыя, — трэцякласніца і маміна надзейная памочніца. Ілья стаў першакласнікам летась, а Кірыл збіраецца ў школу сёлета. Рому ідзе чацвёрты год, Мішу — другі. Многія равеснікі Наталіі паставілі сабе за мэту пабудаваць кар’еру, яна ж прысвяціла сябе дзецям. Закончыўшы Пастаўскі дзяржаўны каледж па спецыяльнасці «Бухгалтар», да нараджэння дачушкі працавала ў Пастаўскім мэблевым цэнтры. А з 2013 года знахо­дзіцца ў водпуску па доглядзе дзяцей.

— Я з дзяцінства марыла пра вялікую моцную сям’ю, — расказвала жанчына. — З мужам мы жылі ў адным мікрараёне, вучыліся ў каледжы, а пазнаёміліся ў гасцях у сяброў. Пажаніўшыся, жылі ў інтэрнаце кватэрнага тыпу. Там у нас нарадзілася трое дзетак. З дапамогай дзяржавы пабудавалі 3-пакаёвую кватэру ў 6-м гарадку. І наша сям’я папоўнілася яшчэ двума сыночкамі. Усе дзеці жаданыя. Яны — фундамент сям’і і сэнс нашага жыцця. Хочацца выхаваць іх годнымі людзьмі.

Мнагадзетным бацькам кло­патаў хапае. Праўда, у размове са мной Наталія на іх не засяроджвалася. Яна расказвала пра малых, іх характары, здольнасці, пра тое, як падабаецца мікрараён, у якім жывуць, бо тут побач дзіцячы садок і школа, пра падтрымку дзяржавы.

— З нараджэннем кожнага дзіцяці мы з мужам усё больш разумеем, якое багацце мы маем! — рэзюмавала Наталія.

Анна Анішкевіч
Фота Людмілы Зелянкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.