Образцовая цирковая студия «Каскад» заняла 3-е место на II Республиканском конкурсе циркового искусства

Культура

Каскад эмоцый атрымалі ў снежні ўдзельнікі ўзорнай цыркавой студыі РДК.

Іх падарыў II Рэспубліканскі конкурс цыркавога мастацтва аматарскіх калектываў. У ім удзельнічала 18 калектываў з усёй краіны. У намінацыі «Арыгінальны жанр» юныя пастаўчане занялі 3-е месца.

— У Оршу, дзе праходзіў конкурс, наша невялікая каманда з васьмі чалавек ехала з вялікім хваляваннем, — расказвала кіраўнік студыі «Каскад» Алёна Дзіль. — Для паказу падрыхтавалі тры нумары: «Летучие мыши» (паветраныя гімнасты), «Розовые пантеры» (акрабаты) і «Неугомонные амуры» (эквілібр на манацыклах і гіраскутарах). Сапернікі былі моцныя, узровень выступленняў — высокі. Не падвялі і нашы студыйцы. Ва ўсіх трох нумарах былі задзейнічаны Яна Зуева і Вікторыя Дзіль, у двух —Яна Цярлюк і Маша Танана. Спаўна праявілі сябе і Эдгар Дзіль, Яна Ігнатовіч, Вераніка Татыржа, Лера Раманоўская.

Кіраўнік студыі падкрэ­сліла, што конкурс стаў для яго ўдзельнікаў не толькі азартным саперніцтвам, але і карысным вопытам. Цікава было ўбачыць выступленні іншых калектываў, сцэнічныя касцюмы, пераняць штосьці новае для сябе. Акрамя таго, праводзіліся майстар-класы.

Гаворачы пра студыю «Каскад» у цэлым, трэба адзначыць, што яна дзейнічае ўжо 16 гадоў і прываблівае ўсё больш і больш дзяцей. Увесь гэты час студыяй кіруе Алёна Дзіль. Зараз тут займаецца 50 хлопчыкаў і дзяўчынак. Тыя цуды, якія яны паказваюць на сцэне, немагчыма перадаць словамі. Ад палётаў пад «купалам», балансавання на ўсемагчымых прадметах, неймавернай гнуткасці акрабатаў і гімнастаў, трукаў эквілібрыстаў на манацыклах дух займае. А потым глядзельная зала ўзрываецца апладысментамі і воклічамі «брава!». І наўрад ці хто задумваецца ў тыя хвіліны, колькі працы затрачана кіраўніком студыі і самімі цыркачамі, каб дасягнуць такой прыгажосці і лёгкасці.

Фаіна Касаткіна
Фота даслана Алёнай Дзіль



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.