Общественная приемная по обсуждению проекта новой Конституции Беларуси работает в кинотеатре «Родина»

Местная власть

Прымаюць прапановы, даюць тлумачэнні

Напрыканцы мінулага года ў нашай краіне пачалі работу грамадскія прыёмныя па абмеркаванні праекта новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У Паставах прыёмная размешчана ў кінатэатры «Радзіма».

Кожны грамадзянін можа прыйсці сюды ў аўторак і чацвер з 17 да 19 гадзін або патэ­лефанаваць на нумар 2-39-80. Учора тут працавалі старшыні раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» і раённай ветэранскай арганізацыі Павел Трава і Ганна Літвіновіч, першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Малевіч.

— Такая форма работы, як грамадскія прыёмныя, практыкуецца не ўпершыню, — расказваў Павел Трава. — Гэта своеасаблівая перагаворная пляцоўка, месца, дзе можна выказаць сваё меркаванне, унесці слушную прапанову, канструктыўнае дапаўненне ў Асноўны Закон краіны. У рабоце прыёмнай будуць прымаць удзел прадстаўнікі Беларускага саюза жанчын, ветэранскай арганізацыі, раённага аб’яднання прафсаюзаў, Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і іншых. Яны выслухаюць кожнага, хто сюды звернецца, пастараюцца засяродзіць увагу не толькі на сацыяльных гарантыях, але і на палітыцы.

Прыём вядуць Павел Трава, Ганна Літвіновіч і Кацярына Малевіч

— Праект новай Канстытуцыі — цяпер ці не самая абмяркоўваемая тэма сярод людзей старэйшага пакалення, — гаварыла Ганна Літвіновіч. — Тыя, хто прыклаў нямала сіл для захавання стабільнасці ў Беларусі, дасканала вывучаюць усе пункты гэтага дакумента і разумеюць, што з новай Канстытуцыяй прыйдзецца жыць не адзін дзясятак гадоў. Нераўнадушных шмат. Грамадзяне ўнікаюць у праект, па некаторых пунктах просяць даць тлумачэнні. Людзі хочуць мірнага неба над галавой.

— Не застаюцца абыякавымі і маладыя пастаўчане, — дапоўніла суразмоўцаў Кацярына Малевіч. — Гэта радуе. Сучасны свет дынамічны, ён імкліва развіваецца. За маладымі — будучыня, і якой яна будзе, залежыць ад кожнага з нас. Таму вельмі важна не прапус­ціць ніводнага пункта змяненняў у Асноўны Закон і выбраць яго аптымальны варыянт.

Гутарку перапыніла наведвальніца. Яна прыйшла пацвердзіць сваю прыхіль­насць да таго курсу, па якім ідзе наша краіна, адобрыла неабходнасць захавання памяці і гістарычнай праўды пра подз­віг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.