ОЖЕЛЬ Николай Иосифович — начальник Поставского района электрических сетей

Общество

ОЖЭЛЬ Мікалай Іосіфавіч – начальнік Пастаўскага раёна электрычных сетак

Нарадзіўся 11 жніўня 1978 года ў вёсцы Ярэва Пастаўскага раёна. Вучыўся ў мясцовай базавай школе. Сярэднюю адукацыю атрымаў у СШ №2 і паступіў на энергетычны факультэт Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (цяпер — БНТУ) на спецыяльнасць «Інжынер-энергетык». У 2000 годзе ўладкаваўся электраманцёрам у Пастаўскі РЭС. Адслужыўшы год у арміі, быў прыняты на работу дыспетчарам раённай дыспетчарскай службы РЭС. Праз дзевяць гадоў узначаліў гэту службу.

4 студзеня 2022 года загадам дырэктара філіяла «Глыбоцкія электрасеткі» па ўзгадненні з генеральным дырэктарам РУП «Віцебскэнерга» і Пастаўскім райвыканкамам назначаны начальнікам Пастаўскага РЭС.

— Уся мая працоўная дзейнасць звязана з адным калектывам, — гаварыў Мікалай Ожэль. — Добра ведаю спецыфіку работы, людзей. Удзячны былому начальніку Аляксандру Мар’янавічу Скрыцкаму за тыя практычныя веды, якія ён мне перадаў. Задача энергетыкаў — надзейнае і бесперабойнае электразабеспячэнне спажыўцоў. Таму і надалей будзем рэгулярна праводзіць тэхнічнае абслугоўванне і рамонт кабельных і паветраных ліній электраперадачы, трансфарматарных падстанцый. З уводам Беларускай атамнай электрастанцыі актуальным стала выкарыстанне электраэнергіі для ацяплення і гарачага водазабеспячэння. У гэтым плане праводзіцца маштабная работа.

У планах на гэты год — рэканструкцыя электрычных сетак па вуліцах Разбейкіна, Нарацкай і Кветкавай у Камаях, Новабудоўляў, Зарэчнай і Надрэчнай — у Лынтупах, Баравой — у аграгарадку Навасёлкі, Азёрнай — у Лучаі.

Рыхтуецца праектная дакументацыя на рэканструкцыю электраліній у 2023 годзе ў Кураполлі і Дунілавічах, замену старых кабельных ліній у мікрараёне 5 гарадка. Прадоўжым замену правадоў на ізаляваныя на высакавольтных ЛЭП 10 кВ, якія праходзяць праз лясныя масівы.

У калектыве працуюць высокваліфікаваныя кадры, таму, упэўнены, такой камандай мы справімся з усімі пастаўленымі перад намі задачамі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.