Патриотическое воспитание — одно из приоритетных направлений деятельности в Поставском государственном колледже

Образование

Ацанілі метады работы і вопыт

Патрыятычнае выхаванне — адзін з прыярытэтных кірункаў дзейнасці ў Пастаўскім дзяржаўным каледжы. На гэту тэму тут ладзіцца шэраг мерапрыемстваў, якія рыхтуюць выкладчыкі разам з навучэнцамі.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце каледжа Антаніна Кухальская свае метады работы па патрыятычным выхаванні падлеткаў прадставіла на II Міжнароднай навукова-практычнай дыстанцыйнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы развіцця сістэмы адукацыі ва ўмовах інфармацыйнага грамадства». Яна праходзіла на базе Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Удзел у канферэнцыі прымала каля 300 педагогаў з усіх беларускіх рэгіёнаў і Расіі. У дакладзе Антаніна Кухальская падзялілася сваімі напрацоўкамі і атрымала сертыфікат.

А на абласным этапе рэспубліканскай выставы-конкурсу «Ганарымся мінулым і працуем для будучыні» выклала свае метадычныя кейсы па ваенна-патрыятычным выхаванні падлеткаў ва ўмовах інфарматызацыі грамадства. У намінацыі «Навацыйны (педагагічны навукова-метадычны) вопыт работы педагога» Антаніна Кухальская ўдастоена дыплома галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама.

— Я падзялілася метадамі работы па патрыятычным выхаванні ў нашай навучальнай установе, — расказвала Антаніна Кухальская. — Найперш работа будуецца на аснове часопіса «Каледж — гэта мы» і знаходзіць адлюстраванне на нашым сайце. Каб навучыць падлеткаў арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы, у каледжы створаны адзіны інфармацыйны цэнтр. З яго дапамогай фарміруем у навучэнцаў навыкі крытычнай ацэнкі інфармацыі. Выкарыстоўваем як групавыя, так і індывідуальныя метады работы: дыспуты, экскурсіі, гульні, інфармацыйныя гадзіны, віктарыны, літаратурна-музычныя кампазіцыі, тэматычныя вечары. Такім чынам імкнёмся развіваць у нашых навучэнцаў цікавасць да гераічнага мінулага беларускага народа, фарміраваць адказнасць і дысцыплінаванасць, вернасць воінскаму і канстытуцыйнаму абавязкам, пачуццё патрыятызму.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.