Татьяне Петух и Ольге Гуковой первым в районе присвоено звание «Народный мастер Республики Беларусь»

Главное Культура

У новы год – з новым званнем

Таццяне Петух і Вользе Гукавай першым у раёне прысвоена званне «Народны майстар Рэспублікі Беларусь»

Гэта прыемная навіна прыйшла ў Пастаўскі Дом рамёстваў «Стары млын» 31 снежня. Яна стала нечаканасцю і для Таццяны Мікалаеўны, якая ўзначальвае ўстанову з 1998 года, і для Вольгі Мікалаеўны, якая працуе там з 2000-га.

Прадстаўляць майстроў чытачам «Пастаўскага краю» не трэба: пра іх як пераможцаў і ўдзельнікаў самых разнастайных конкурсаў і выстаў журналісты пісалі нярэдка. І, упэўненая, напішуць яшчэ не раз: таленавітыя жанчыны няспынна ўдасканальваюць сваё майстэрства, ствараючы новыя і новыя работы ў розных напрамках народнага мастацтва.

Вольга Гукава і Таццяна Петух са сваімі работамі

Гэтыя работы не толькі прыгожыя, але і каштоўныя, бо спрыяюць захаванню і папулярызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебшчыны. У яе спіс  ўнесены такія элементы, як выцінанка, саломапляценне, інсітнае (наіўнае) мастацтва і маляваныя дываны. Два першыя пераважаюць у творчасці Таццяны Петух, астатнім двум прысвячае сваю дзейнасць Вольга Гукава.

Планаў на 2022 год у нова­спечаных народных майстроў Беларусі шмат: наперадзе шэраг абласных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў, ёсць задума арганізаваць персанальныя выставы ў Паставах. Што ж, як кажуць, пажывём — убачым.

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.