В Поставском районе прошло заседание коллегии Комитета по сельскому хозяйству и продовольствию облисполкома

Сельское хозяйство

Вучыліся ў пастаўчан

У чацвер на базе нашага раёна прайшло пасяджэнне калегіі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.

У рабоце калегіі прынялі ўдзел намеснік старшыні аблвыканкама Барыс Яфрэмаў, першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Уладзімір Машэра, намеснік генеральнага дырэктара па сельскай гаспадарцы Віцебскага канцэрна «Мяса-малочныя прадукты» Іван Фёдараў, начальнікі ўпраўленняў райсельгасхарчу, іх намеснікі па жывёлагадоўлі, галоўныя ветурачы раёнаў, дырэктары райплемстанцый.

Пра новую ферму ў Хацілах расказвае старшыня гаспадаркі Вячаслаў Крыштафовіч

Пра вынікі работы жывёлаводаў вобласці за мінулы год расказаў Уладзімір Машэра. Ён адзначыў дасягненні і недапрацоўкі, акрэсліў задачы на бягучы год. Над чым трэба яшчэ працаваць ветэрынарнай службе, гаварыў начальнік упраўлення ветэрынарыі абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы Сяргей Бабаед. Тэмай выступлення генеральнага дырэктара Віцебскага племпрадпрыемства Фізулі Гасанава стала работа па аднаўленні статка ў сельгас­арганізацыях вобласці. Сваімі меркаваннямі і прапановамі па паляпшэнні захаванасці буйной рагатай жывёлы, прафілактыцы захворванняў, павелічэнні прыплоду і выкананні задання па асемяненні падзяліліся многія з прысутных спецыялістаў.

Затым удзельнікі калегіі пабывалі на малочнатаварным комплексе «Волахі» ААТ «Хацілы-агра». Там пра тэхналогіі вырошчвання цялят малочнага перыяду, утрыманне і кармленне кароў, цялушак злучнога перыяду расказаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Вячаслаў Крыштафовіч. Па яго словах, залогам атрымання якаснай прадукцыі з’яўляюцца сучасныя тэхналогіі і новыя падыходы ў арганізацыі працы. Для дасягнення высокіх паказчыкаў немалаважным з’яўляецца правільнае і збалансаванае кармленне жывёлы.

Сучасныя ветэрынарныя прэпараты прэзентаваў намеснік дырэктара Віцебскай біяфабрыкі Мікалай Курпатаў.

Вынікі работы калегіі падвёў Барыс Яфрэмаў.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.