Замначальника ЦБУ №217 ОАО «Белагропромбанк» Татьяна Омельчак рассказала об итогах работы банка

Общество

Зроблена шмат, нямала і ў планах

— 2021-ы быў для нас дастаткова напружаны. Прыйшлося шмат папрацаваць, таму завяршылі яго добра. Па выніках работы за першае паўгоддзе наш Цэнтр банкаўскіх паслуг аказаўся найлепшым у Віцебскай вобласці сярод 16 дробных падраздзяленняў Белаграпрамбанка. Якое месца ў абласным рэйтынгу зоймем па выніках года, будзе вядома пазней. Спадзяёмся захаваць за сабой лідарства, — адзначыла падчас сустрэчы намеснік начальніка ЦБП №217 ААТ «Белаграпрамбанк» у г. Паставы Таццяна Амяльчак.

Па словах Таццяны Уладзіміраўны, як і ў мінулыя гады, летась яны актыўна працавалі з сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі раёна: аказвалі ім фінансавую дапамогу ў правядзенні вясенніх і асенніх палявых работ. На закупку мінеральных удабрэнняў і гаруча-змазачных матэрыялаў гаспадаркам Пастаўшчыны выдзелена крэдытных рэсурсаў на суму больш за 20 мільёнаў рублёў. Акрамя таго, ААТ «Навасёлкі-Лучай» атрымала ад банка больш за 700 тысяч рублёў на будаўніцтва 12-кватэрнага жылога дома ў аграгарадку, 1 мільён 250 тысяч рублёў — ААТ «Камайскі-агра», які будуе новую жывёлагадоўчую ферму. Узвядзенне фермы прадоўжыцца і сёлета. Фінансаваць яго будзе ЦБП.

Спецыялісты аддзелаў карпаратыўнага бізнесу і рознічнага продажу Вікторыя Варашкевіч, Таццяна Волчанка і Ганна Смірнова

Таксама летась Белаграпрамбанк запусціў на Віцебшчыне пілотны праект па развіцці фермерскіх гаспадарак. У нашым раёне ўдзельнічаць у ім і атрымаць крэдыт на бягучую дзейнасць або інвестыцыйныя мэты вырашылі ўжо трое фермераў, якія падалі на разгляд у райвыканкам свае бізнес-планы. Па-ранейшаму працягвалася крэдытаванне малога і сярэдняга бізнесу, павялічылася коль­касць юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якіх узялі на абслугоўванне.

— У нас штогод назіраецца прырост кліенцкай базы, — расказвала Таццяна Амяльчак. — Гэтаму садзейнічае тое, што ў адрозненне ад іншых банкаў рэспублікі мы практыкуем індывідуальны падыход да кожнага кліента: нягле­дзячы на зацверджаныя базавыя ўмовы, заўсёды знаходзім магчымасць устанавіць для яго больш выгадны, чым прапісаны, тарыф на тую ці іншую паслугу.

Значнай падзеяй 2021 года стала і аднаўленне крэдытавання фізічных асоб. Расшырыўся пералік умоў, на якія можна ­ўзяць крэдыт на вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі. Калі раней яго давалі на набыццё цяпліц, сельскагаспадарчай жывёлы і тэхнікі, то цяпер — і на электрыфікацыю і газіфікацыю, што зрабіла гэты крэдыт больш запатрабаваным у жыхароў раёна.

За год на 300 чалавек вырасла колькасць кліентаў банка — фізічных асоб, з іх атрымальнікаў пенсіі стала больш на 180. Павялічылася і колькасць грашовых укладаў насельніцтва, у чым не апошнюю ролю адыгралі розныя рэкламныя акцыі. Большасць была прымеркавана да 30-гадовага юбілею Бел­аграпрамбанка, які ён адзначыў летась. Таксама з’явіліся новыя банкаўскія прадукты — карты растэрміноўкі «Суперсіла» і для аўтааматараў «Драйв». У канцы года ЦБП пачаў выдаваць навучэнцам Пастаўскага дзяжаўнага каледжа спецыяльныя студэнцкія карты, якія спалучаюць у сабе плацежны сродак і студэнцкі білет. Актывізавалася партнёрскае супрацоўніцтва са страхавымі і іншымі арганізацыямі рэспублікі.

Што да планаў на 2022 год, то галоўныя задачы, якія стаяць перад работнікамі цэнтра, — дапамагаць развівацца малому і сярэдняму бізнесу ў раёне, прыцягваць на абслугоўванне новых кліентаў і павышаць іх актыўнасць. З імі калектыў установы разлічвае паспяхова справіцца.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.