Почему важно принять участие в референдуме? Мнения поставчан

Местная власть

Пасіўная пазіцыя не для нас

Ад асноўнага дня галасавання на рэферэндуме беларусаў аддзяляе ўсяго толькі дзень. Нехта ўжо нават паспеў аддаць свой голас датэрмінова. Чаму варта не заставацца ў баку ад лёсавызначальнай для краіны падзеі і прыняць удзел у рэферэндуме, карэспандэнту «ПК» Вераніцы Філановіч адказваюць жыхары раёна.

Ілья Гайлюн, навучэнец Пастаўскага дзяржаўнага каледжа:

— Пасля 9 класаў атрымліваю ў каледжы прафесіі повара, афіцыянта і бармэна. Галасаваць буду ўпершыню. Шчыра кажучы, крыху хвалююся, бо не ведаю ўсяго механізму. Аднак упэўнены, што пры ўзнікненні любога пытання паслядоўнасць дзеянняў падкажуць члены камісіі. У новай рэдакцыі Канстытуцыі прываблівае тое, што ў ёй замацоўваецца падтрымка моладзі. Істотным лічу і тое, што шмат увагі надаецца выхаванню патрыятызму і захаванню памяці пра подзвіг нашых продкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Мы павінны ведаць сваіх герояў. Прымаючы рашэнне, падтрымаць альбо не праект змяненняў і дапаўненняў, буду абапірацца не толькі на ўласныя высновы, але і на меркаванні бацькоў і выкладчыкаў, якія з’яўляюцца для мяне аўтарытэтнымі. Дакладна магу сказаць, што абавязкова прыму ўдзел у рэферэндуме і выберу свой варыянт адказу. Не разумею тых, хто заклікае псаваць бюлетэні, ставячы крыжыкі ў абодвух квадраціках: маеш што сказаць — гавары. Тым больш што ўдзел у кампаніі — справа добраахвотная.

Наталля Якубоўская, майстар лесу Валкоўскага лясніцтва:

— Рэферэндум дазволіць нам самастойна прыняць рашэнне, якое паўплывае на наша жыццё і ўдасканаліць Асноўны Закон краіны. Майму светапогляду вельмі сугучная папраўка пра шлюб, што гэта саюз выключна паміж мужчынам і жанчынай. Яна дазволіць замацаваць сямейныя і маральныя каштоўнасці, на якіх мы выхаваныя, на заканадаўчым узроўні. Менавіта такім прапісным ісцінам і вучу сваіх дзяцей, бо катэгарычна адмаўляю распусту, якая ўсё больш захлынае свет. Прываблівае і сацыяльная накіраванасць нашай дзяржавы. Некаторы час я працавала сацработнікам і выдатна ведаю, якой увагай ахінутыя адзінокія пажылыя, інваліды, як уважліва мясцовая ўлада ставіцца да іх патрэб. А ўзяць жыхароў аддаленых маланаселеных вёсак? Мала таго, што туды рэгулярна даязджае аўталаўка, дык яшчэ і прывозіць усё, што закажуць мясцовыя жыхары. Ніхто не пакінуты сам-насам. У многіх краінах такога клопату пра адзінокіх няма.

Нядзеля для нас з мужам — час адпачынку, прыемных для душы спраў: я наведваю касцёл, ён адпраўляецца на рыбалку. Менавіта таму заўсёды галасуем датэрмінова. Ужо зрабілі свой выбар і на гэтым рэферэндуме.

Андрэй Маргуноў, інжынер электрасувязі Пастаўскага ўчастка электрасувязі РУП «Белтэлекам»:

— Упершыню галасаваў у 2001 годзе на выбарах Прэзідэнта краіны. У той час я вучыўся ў каледжы сувязі і меў часовую прапіску ў Віцебску. Нягледзячы на тое, што ў мяне былі канікулы і я знаходзіўся ў Паставах, паехаў на выбарчы ўчастак у абласны цэнтр. Не прапусціў ні адной электаральнай кампаніі, бо лічу неабходным праяўляць сваю грамадзянскую пазіцыю, прымаючы ўдзел у вырашэнні будучыні сваёй краіны. Тым больш што даючы нам права выказаць сваё меркаванне па тым ці іншым пытанні, дзяржава накіроўвае вялікія сродкі на правядзенне такіх кампаній. Напрыклад, на гэты рэферэндум плануецца зрасходаваць каля 20 мільёнаў рублёў.

Я ўважліва азнаёміўся з праектам змяненняў і дапаўненняў у Асноўны Закон. Як мнагадзетны тата асаблівую ўвагу звяртаў на сацыяльную накіраванасць Канстытуцыі. Магу сказаць, што яна стала яшчэ больш істотнай. Уважліва сачыў за абмеркаваннем прапаноў, што выносяцца на рэферэндум, у тэлепраграмах, цікавіўся асветніцкім праектам «У рэжыме праўды», старт якому дало Беларускае таварыства «Веды».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.