Фоторепортаж: 1 мая. Сельскохозяйственная ярмарка в Поставах

Важное Сельское хозяйство

І спявалі ад душы на пастаўскім кірмашы

Сёлета ў нашым раёне прайшло як ніколі шмат вясенніх кірмашоў. Па два ладзіліся ў Лынтупах і Варапаеве. А асабліва шырока ў мінулую нядзелю кірмаш разгарнуўся ў Паставах.

Кірмаш — гэта, як правіла, не толькі гандаль, але і музыка, песні. А паколькі дата была адметная — 1 Мая, то і настрой — святочны. Але пра гэта крыху ніжэй, бо галоўнае — усё ж такі, тавар. Надышоў час засяваць агароды, садзіць сады, таму асаблівым попытам карысталася насенная бульба, саджанцы пладовых дрэў і кустоў, расада кветак і агародніны. Выбар быў шырокі — прадаўцы прыехалі не толькі з нашага раёна, але і з Глыбоцкага, Мя­дзельскага, Смаргонскага, Мінскага і іншых.

Ні адзін кірмаш не прамінаюць навінкаўскія рыбаводы. І на гэты раз яны прывезлі сваю прадукцыю, і па яе выстраілася чарга. Прываблівала ўласная прадукцыя малочнага завода і Пастаўскага філіяла аблспажыўтаварыства. Яшчэ адна палатка спажыўтаварыства была насычана разнастайнай агароднінай. Шмат пакупнікоў тоўпілася ля машыны ААТ «Навасёлкі-Лучай» з насеннай бульбай, кукурузай, гарохам, ячменем, пшаніцай. Збожжа і зернесумесь прапаноўвалі сельгаспрадпрыемствы «Кураполле-агра» і «Камайскі-агра».

А зараз — пра песні. На імправізаванай сцэне рыначнай плошчы не толькі гучалі лірычныя песні, але і адбываўся конкурс прыпевачнікаў. Гумарыстычныя куплеты пад запальныя мелодыі прыцягвалі ўвагу шматлікіх гледачоў. Некаторыя ажно прытанцоўвалі. А журы на чале з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галінай Чаплінскай вызначала пераможцаў. 1-е месца заняла Ірына Кукоўская (Парыжскі СДК), 2-е — Тэрэза Літовец (Валкоўскі СК), 3-е — Ірына Шарынская (Варапаеўскі ГДК).

Кірмаш завяршыўся. Прадаўцы атрымалі немалую выручку, пакупнікі — патрэбны тавар, усе — добры настрой.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.