Спявае гармонік, цымбалы звіняць, мы рады цябе, фестываль, сустракаць!

Важное Культура

Паважаныя арганізатары, удзельнікі і госці фестывалю!

Шаноўныя сябры!

Віншую вас з адкрыццём XXXII Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»!

Фестываль з’яўляецца культур­ным брэндам Пастаўшчыны і адной з самых адметных і значных культурных па­дзей у нашай краіне. Для творчых калектываў і асобных выканаўцаў удзел
у гэтым музычным форуме з’яўляецца важным этапам іх мастацкага развіцця, стымулам да дасягнення новых творчых вяршынь.

Арганізацыя і правядзенне фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» — яскравы прыклад рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыкі ў кірунку адраджэння, захавання і развіцця народных мастацкіх традыцый. Цікавая музычная спадчына і ўнікальная выканальніцкая школа на дыятанічных цымбалах сёння паспяхова захоўваюцца і развіваюцца на Пастаўшчыне дзякуючы правядзенню менавіта гэтага фестывалю.

Народная музыка і песні спрадвеку спадарожнічалі чалавеку, складалі яго свядомасць, абуджалі найлепшыя пачуцці і выхоўвалі патрыя­тызм. Мы ганарымся, што маем магчымасць праводзіць такое знакавае культурнае мерапрыемства з ­удзелам носьбітаў мастацкіх традыцый з усіх куткоў Беларусі ў год, абвешчаны
ў нашай краіне Годам гістарычнай памяці.

Упэўнены, што фестываль пройдзе на высокім мастацкім узроўні і стане сапраўдным святам для яго ўдзельнікаў і гледачоў.

Шчыра жадаю творчых поспехаў, добрага настрою, незабыўных станоўчых уражанняў, міру і дабрабыту!

Анатолій Маркевіч, міністр культуры Рэспублікі Беларусь

Паважаныя госці, удзельнікі і арганізатары фестывалю!

Шаноўныя пастаўчане!

Шчыра віншуем з урачыстым адкрыццём XXXII Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»!

Дзякуючы фестывалю Паставы валодаюць асаблівай прыцягальнасцю для міжнароднага супольніцтва.  Падчас свята атмасфера горада напаўняецца чароўнымі нацыянальнымі мелодыямі і спевамі, якія гучаць у культурнай прасторы сярод унікальных помнікаў гісторыі і архітэктуры.

Музычнае мастацтва Беларусі — адна з захапляльных старонак гісторыі нацыянальнай культуры. 2022 год аб’яўлены Годам гістарычнай памяці, і ваш фестываль, безумоўна, спрыяе павышэнню цікавасці да культурна-гістарычнай спадчыны  і сучаснай народнай творчасці ў краіне.

Ён дае ўнікальную магчымасць аб’яднаць людзей розных культур,

прадэманстра­ваць своеасаблівасць і непаўторнасць музычнага мастацтва кожнага народа, а таксама паказаць замежным гасцям прыгажосць пастаўскага краю. На гэтым культурным форуме ёсць месца ўсім: дарослым і дзецям, класікам і наватарам, прафесіяналам і аматарам мастацтва.

Выказваем шчырую падзяку працавітым і апантаным жыхарам

Пастаўшчыны, якія зрабілі ўсё магчымае, каб гэтае свята прайшло на  высокім узроўні і падарыла добры, святочны настрой.

Жадаем вам выдатнага настрою на працягу ўсіх святочных дзён, натхнення ў творчасці, здароўя і дабрабыту ў сем’ях, плёну ў працы, а ўсім гасцям — незабыўных уражанняў!

Аляксандр Субоцін,старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Уладзімір Цярэнцьеў,старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.