Представители Поставской делегации поделились впечатлениями от патриотического форума «Это НАША история»

Общество

Пад светлым знакам адзінства прайшоў 17 верасня ў «Мінск-Арэне» патрыятычны форум «Гэта НАША гісторыя».

Ён быў прымеркаваны да Дня народнага адзінства і сабраў каля 10 тысяч чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі. Уражаннямі ад выступлення Прэзідэнта краіны і грандыёзнага шоу з чытачамі газеты дзеляцца прадстаўнікі пастаўскай дэлегацыі.

Марына Будзько, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №1 г. Паставы:

— Патрыятычны форум «Гэта НАША гісторыя» аб›яднаў усіх жыхароў нашай краіны незалежна ад веры, нацыянальнасці, сацыяльнага статусу. Маштабнае мерапрыемства дало магчымасць адчуць дух мінулага. Усе прысутныя на некалькі гадзін пагрузіліся ў дзіўны касцюміраваны свет беларускай гісторыі з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій і спецэфектаў. «Мінск-Арэна» паказала, як трэба ў асаблівыя святочныя дні арганізоўваць каласальнае свята, якое не саступае сусветным шоу. Дзень народнага адзінства краіна з размахам адзначыла ў другі раз. Дата 17 верасня павінна ўспрымацца як зыходная кропка на шляху да добрых спраў, карысных здзяйсненняў, руху наперад.

Святлана Дунец, трэнер-выкладчык па валейболе Пастаўскай ДЮСШ:

— На такім мерапрыемстве я пабывала ўпершыню. Вельмі спадабалася яго арганізацыя. Уразілі тэатральныя нумары і пастаноўкі, касцюмы. Чароўнай была атмасфера свята, якую стваралі не толькі артысты, але і гледачы. Кожны атрымаў лічбавы бранзалет, які з пэўнай перыядычнасцю загараўся то чырвоным, то зялёным святлом — у такія моманты зіхацеў увесь зал. З цікавасцю слухала выступленне Прэзідэнта. Па сутнасці, гэта быў міні-ўрок па гісторыі нашай краіны, цёпла гучалі віншаванні са святам. Калі гаварыць пра канцэртныя нумары, то найбольш кранула выступленне гурта «Дразды»: яго песню «Не прадаецца хата бацькоў» усе слухалі стоячы. Буду вельмі рада, калі і ў наступным годзе мне давядзецца папрысутнічаць на такім цудоўным мерапрыемстве.

Вольга Лойка, вядучы спецыяліст Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна:

— Калі мне прапанавалі паездку на форум у сталіцу, не вагалася ні секунды. Мне як работніку культуры мерапрыемства было цікавае ў прафесійным плане: афармленне і асвятленне сцэны, як працуюць вядучыя, пастаноўка нумароў. Убачаным засталася ўражаная. У прыватнасці, вельмі спадабалася, што была задзейнічана вялікая колькасць вядучых, нумары аб’яўляліся і на беларускай, і на рускай мовах. Цудоўнае ўвасабленне мела задума рэжысёра: паказаць развіццё нашай краіны ад старажытнасці да сучаснасці, ахапіць кожную эпоху, кожную незабыўную падзею ў гісторыі Беларусі. А яна ў нас багатая, таму вельмі хочацца, каб маладое пакаленне яе ведала, захоўвала і прымнажала дасягненні краіны стваральнай працай. Была шчаслівая пачуць у арыгінале адзін з маіх любімых музычных твораў — «Беларусь сильная» ў выкананні Ірыны Дарафеевай.

Дзмітрый Скрыплёнак, машыніст вакуумнай упаковачнай машыны Пастаўскага малочнага завода:

— На святкаванні Дня народнага адзінства ў сталіцы мне пашчасціла пабываць у другі раз. Уражанні — самыя станоўчыя, прытым як ад леташняга мерапрыемства, так і ад сёлетняга. З захапленнем слухаў выступленне кіраўніка дзяржавы, любаваўся афармленнем сцэны і касцюмамі артыстаў, асабліва старажытнай эпохі. Ва ўсіх канцэртных нумарах гучала асноўная думка: сіла беларусаў — у адзінстве. Дапаўнялі шоу літаратурнае і візуальнае суправаджэнне, яркія спецэфекты. З задавальненнем я падпяваў артыстам («Дразды» проста «ўзарвалі» залу). Мерапрыемства — супер!

Запісала Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.