2 ноября католики вспоминают умерших верующих. Расписание освящения кладбищ и движения автобусов

Важное Духовность

Пад знакам успаміну продкаў

2 лістапада каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін усіх памерлых вернікаў. З 1-га па 8-га прынята наведваць могілкі. Годным успамінам пра продкаў з’яўляюцца запаленая на магіле свечка, прынесеныя кветкі, але перш за ўсё — малітва. На могілках, як ні ў адным іншым месцы, узгадваем словы велікапоснага звароту: «Памятай, што ты — прах і ў прах вернешся». Таму асаблівым чынам у гэты час засяроджваемся і на сваім жыцці.

Расклад асвячэння могілак ў пастаўскіх парафіях

Аўторак, 1 лістапада

  • 12.00 — Кураполле
  • 12.30 — Андроны
  • 14.00 — Кашыцы, Гры­дзькі
  • 14.30 — Курсевічы
  • 15.00 — Кашыцы II (старыя могілкі), Пагарцы, могілкі па вуліцы Ціхай
  • 16.00 — Задзеўе, Дукі

Серада, 2 лістапада

  • 12.00 — Волахі, Манькавічы
  • 12.30 — Валодзькі, Дварчаны
  • 13.00 — Турлы, Салаўі
  • 13.30 — Койры, Доўжа
  • 14.00 — Шабаны
  • 14.00 — Імша ў капліцы ў Ярэве
  • 15.00 — Свілелі
  • 15.30 — Ярэва
  • 16.00 — Мольдзевічы
  • 16.30 — Волься
  • 17.00 — Дашкі, Шурпікі

Субота, 5 лістапада

  • 12.00 — Юнькі
  • 12.45 — Міхнічы
  • 13.15 — Савічы
  • 13.45 — Гогава
  • 14.15 — Лукашова
  • 15.00 — Імша ў Груздаве, затым асвячэнне могілак
  • 17.00 — Кубаркі

* * *

Як паведамілі ва ўчастку г. Паставы філіяла «Аўтатранспартнае прадпрыемства №16 г. Глыбокае», аўтобусы да могілак у гэтыя дні будуць курсіра­ваць з плошчы Леніна па наступным графіку:

  • 1 лістапада ў Кашыцы — у 13.30, з прыпынкам каля бальніцы, з Кашыц — у 15.30;
  • у Задзеўе — у 15.15 з пятага гарадка (аўтобус №1), у 15.25 з плошчы Леніна, з Задзеўя — у 17.00;
  • 2 лістапада ў Шурпікі — у 16.30, з прыпынкам каля аўтазаправачнай станцыі ў 5 гарадку, з Шурпікаў — у 18.30.


Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.