Анонс

Сёлета акцыя «Чысты лес» прысвячаецца Году народнага адзінства. Кіраўніцтва Пастаўскага лясгаса запрашае валанцёраў дапамагчы ў ліквідацыі несанкцыянаваных звалак, добраўпарадкаванні прыдарожных палос, лясных масіваў непадалёк ад населеных пунктаў і памятных мясцін. Прыняць удзел у акцыі можа кожны жадаючы. Для гэтага трэба звярнуцца ў найбліжэйшае лясніцтва або лясгас.

Тэлефон для даведак 4-07-24