В Поставах не разминулись автобус и велосипедист. Последний — в больнице

Безопасность Важное

Не размінуліся

29 чэрвеня па вуліцы Ленінскай у Паставах адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам маршрутнага аўтобуса №2. Аб’язджаючы прыпаркаваныя каля тратуара аўтамабілі, аўтобус выехаў на сустрэчную паласу руху і сутыкнуўся з веласіпедыстам, які накіроўваўся ў бок плошчы Леніна. Ад удару вадзіцель веласіпеда 1964 года нараджэння атрымаў шматлікія цялесныя пашкоджанні, сярод якіх чэрапна-мазгавая траўма, і быў шпіталізаваны ў цэнтральную раённую бальніцу.

Па факце ДТЗ право­дзіцца праверка супрацоўнікамі раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.