Стала популярной воркаут-площадка, установленная в Новосёлках в октябре

Спорт и туризм

Не пустуе пляцоўка

У канцы кастрычніка ў двары Навасёлкаўскай СШ імя А. А. Валодзькі адкрылася сучасная варкаўт-пляцоўка. Размясцілася яна побач з футбольнай міні-пляцоўкай са штучным пакрыццём, якая з’явілася тут год назад. Ініцыятарам узвядзення абодвух спартыўных аб’ектаў у аграгарадку стаў старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік. Калі пачалося будаўніцтва футбольнай пляцоўкі, ён паабяцаў навасёлкаўцам пабудаваць яшчэ і пляцоўку з вулічнымі трэнажорамі. І сваё слова стрымаў.

На набыццё трох трэнажораў і спартыўнага комплексу з турнікамі і шведскай сценкай з раённага бюджэту былі выдзелены каля 11 тысяч рублёў. Устанавілі іх мінскія фірмы-прадаўцы. Наша ДЭУ-33 зрабіла падсыпку пяском.

— Новы спартыўны аб’ект вельмі спадабаўся вучням, — расказвала дырэктар Навасёлкаўскай СШ Алена Ластоўская. — Як толькі гучыць званок на перапынак, яны бягуць на вуліцу да трэнажораў. Часам каля іх нават утвараецца чарга. Займаюцца не толькі хлопчыкі, але і дзяўчынкі. Пад вечар і ў выхадныя дні спецыяльна прыходзяць падкачаць мышцы 11-класнікі, якія жывуць у аграгарадку. На канікулах прыязджалі на веласіпедах дзеці з Коўзанаў. Адным словам, варкаўт-пляцоўка актыўна эксплуатуецца.

Алена Шапавалава
Фота даслана аддзелам па адукацыі райвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.