Фоторепортаж: 23 февраля. Торжественный митинг и возложение венков в Поставах

Главное Общество

Свята мужных і адважных

Якая нагода можа сабраць ля абеліска на плошчы Пастаў кіраўніцтва раёна, ваеннаслужачых, прадстаўнікоў працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый? Святочная! Больш за тое, свята абавязкова павінна быць усенародна любімым. Менавіта да такіх і адносіцца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У гонар непахісных і надзейных захавальнікаў міру — былых і цяперашніх, — якімі спакон вякоў славіцца беларуская зямля, 23 лютага ля брацкай магілы загінулых воінаў і партызан на цэнтральнай плошчы райцэнтра адбыўся ўрачысты мітынг.

— Мужнасць, гонар, адвага і гераізм… Гэта не проста словы, а спрадвечныя маральныя каштоўнасці беларускага народа, — сцвярджае, нібы чытае сугучныя прысутным думкі, вядучая мерапрыемства Вольга Лойка. — 2022-і абвешчаны ў нашай краіне Годам гістарычнай памяці. Давайце ўзгадаем тых, хто стаў прыкладам мужнасці і стойкасці. Уславім тых, хто, нягледзячы на ўсе выпрабаванні і перашкоды, адстаяў нашу свабоду і незалежнасць. Недарэмна спяваецца ў песні: «абавязак у салдата адзін — да перамогі змагацца за мір»…

Больше фото в группах «Новости в Поставах. ПК» в Одноклассниках и ВКонтакте.

У знак светлай памяці абаронцаў, якія ахвяравалі свае жыцці дзеля лепшага лёсу для нас, аб’яўляецца хвіліна маўчання. Метадычны адлік хранометра змяняюць шчымлівыя музычныя акорды — і да абеліска накіроўваецца «жывая рака» пастаўчан, каб ускласці да яго падножжа вянкі і кветкі, схі­ліць у сумных думках галаву.

Больше фото в группах «Новости в Поставах. ПК» в Одноклассниках и ВКонтакте.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.