Поставский РОЧС подвел итоги районного этапа республиканского смотра-конкурса «Спасатели глазами детей»

Безопасность

Ратаўнікі вачыма дзяцей

Так называецца рэспубліканскі агляд-конкурс Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі, вынікі раённага этапа якога падвялі на гэтым тыдні.

Мэта конкурсу — сфарміраваць у школьнікаў культуру бяспечнай жыццядзейнасці, развіць іх творчыя здольнасці, папулярызаваць здаровы лад жыцця і прафесію ратаўніка. Актыўны ўдзел у гэтым творчым спаборніцтве прымаюць навучэнцы ўстаноў адукацыі Пастаўскага раёна. Штогод яны прадстаўляюць на разгляд журы, у склад якога ўвахо­дзяць работнікі РАНС і педагогі, дзясяткі работ. Гэта малюнкі, вырабы ў выглядзе пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, сродкаў тушэння, фігур ратаўнікоў, пашкоджаных агнём будынкаў, выкананыя ў розных тэхніках, а таксама коміксы, вершы, казкі, апавяданні. Узрост аўтараў — ад 7 да 17 гадоў.

Першы намеснік начальніка РАНС Віталій Ожаль, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Віталій Змітровіч і загадчык экалагічнага аддзела РЦДМ Дзіяна Пякарская выбіраюць найлепшыя работы

Сёлета раённы этап конкурсу праводзіўся з 31 студзеня па 18 лютага. Яго ўдзельнікамі сталі 58 навучэнцаў з большасці школ раёна. У лік пераможцаў увайшлі: у намінацыі «Скульптура малых форм» — работа першакласніцы СШ №4 Ульяны Пучынскай пад назвай «МНС спяшаецца на дапамогу»; у намінацыі «Выраб» — «Бравы баец» з пап’е-машэ 7-гадовага Аляксея Сасноўскага з Лынтупскай ЯССШ; у намінацыі «Малюнак» — «Тэхніка на службе ў ратаўнікоў-пажарных» яшчэ аднаго першакласніка чацвёртай гарадской школы Андрэя Улыбіна і вышыўка «Прафесія — ратаўнік» 11-гадовай Алесі Ворсы з СШ №1.

Сярод аўтараў вершаваных твораў 1-е месца заняла Яна Савасцюк з СШ №1. Яна ж перамагла ў намінацыі «Казка». На 2-м месцы Святаслаў Стрылец з СШ №4, на 3-м — Кіра Сіротка з СШ №3. Што да казачнікаў, 2-е месца ў Анастасіі Пабядзінскай з СШ №3, 3-е — у Валерыі Курэц з СШ №4. У намінацыі «Апавяданне» перамога прысуджана Алісе Родзь з чацвёртай школы, на 2-й пазіцыі навучэнка Гуцкай ЯСБШ Яна Кукштэль, на 3-й — Мікіта Какошка з СШ №3.

Усе прызёры атрымаюць дыпломы і невялікія падарункі ад РАНС. А найлепшыя работы ў розных намінацыях будуць адпраўлены ў Віцебск, дзе 2 сакавіка пачнецца абласны этап конкурсу. Будзем чакаць яго вынікаў.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.