С 19 по 22 февраля в Поставах проходило первенство Витебской области по волейболу

Спорт и туризм

У палёце над сеткай

Дзе, як не на спаборніцтвах, маладым спартсменам спрабаваць свае сілы і набірацца вопыту для будучых перамог? Такую магчымасць юнакам 2006—2007 гадоў нараджэння і маладзейшым да­лі арганізатары першынства Віцебскай вобласці па валейболе. С 19 па 22 лютага арэнай для яго правядзення стаў спартыўны зал ФАКа па вуліцы Савецкай у Паставах.

Удзел у першынстве прымалі 8 каманд з Бешанковічаў, Верхнядзвінска, Віцебска, Глыбокага, Наваполацка, Оршы, Пастаў і Шуміліна. Кожная змагалася за перамогу спачатку ў сваёй падгрупе. У выніку трох згуляных матчаў лідарамі ў групе «А» сталі валейбалісты з Шуміліна, а ў групе «Б» — з Глыбокага. Вынік першынства падвялі фінальныя гульні, якія і вызначылі прызёраў.

З лікам 3:0 глыбачане перамаглі шумілінцаў і сталі пераможцамі спаборніцтва. На 3-м месцы каманда валейбалістаў з Віцебска, якая з лікам 3:2 перамагла сапернікаў з Оршы. Пастаўчане хоць і гулялі з поўнай аддачай, занялі 8-е месца.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.