Николай Шабуня назначен директором Поставского филиала Витебского облпотребобщества

Общество

Шабуня Мікалай Вікенцьевіч – дырэктар Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства

Нарадзіўся 20 мая 1975 года ў вёсцы Камсамолец Мінскага раёна. Закончыў Камерцыйны інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці. Працаваць пачаў прадаўцом магазіна птушкафабрыкі «Дубаўляны». Прадоўжыў — намеснікам дырэктара, а затым і дырэктарам гэтага ж магазіна. Да 2015 года яго працоўная біяграфія была звязана з Міншчынай. З’яўляўся дырэктарам занальнай доследнай станцыі па птушкаводстве, галоўным спецыялістам па гандлі і збыце племптушказавода «Беларускі», намеснікам генеральнага дырэктара па фірменным гандлі гандлёвага прадпрыемства «Фірменны прадукт» Мінскай птушкафабрыкі. У ліпені 2016-га быў назначаны генеральным дырэктарам Аршанскага мясакамбіната. У 2021 годзе ўзначальваў калектыў Глыбоцкага мясакамбіната.

Распараджэннем Віцебскага аблспажыўтаварыства па ўзгадненні з Праўленнем Белкаапсаюза ад 9 сакавіка 2022 года назначаны дырэктарам Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства.

— Спажыўкааперацыя церпіць жорсткую канкурэнцыю з боку іншых гандлёвых сетак. У такіх складаных умовах яна можа развівацца толькі за кошт перапрацоўкі. На яе і робім стаўку, — адзначыў Мікалай Шабуня. — Пастаўскія кааператары стварылі адну з наймацнейшых у сваёй галіне ў рэспубліцы перапрацоўчую базу. З мэтай атрымання прыбытку будзем па поўнай задзейнічаць яе магутнасці. Плануем арганізаваць вытворчасць мясных кансерваў, пашырыць асартымент вараных каўбас, ажыццявіць іншыя праекты. Заключаем дагавор з «Дабраномам» на рэалізацыю салёных агуркоў, што для нашай сістэмы выгадна.

На гэтым тыдні ў нас адбыўся справаздачны сход кааператараў. Падвялі вынікі работы за мінулы год, вызначылі напрамкі дзейнасці ў гэтым і на перспектыву. Бачу, што калектыў падтрымлівае новыя пачынанні. Значыць, у нас усё атрымаецца.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.