Уроженец г. Поставы капитан Сергей Волостных — образцовый офицер полка в Бобруйске

Приграничье

На яго раўняюцца аднапалчане

Капітан Сяргей Валасных нара­дзіўся і вырас у Паставах. Пасля заканчэння сярэдняй школы №1 выбраў прафесію ваеннага. Зараз служыць у 2-м батальёне 83-га асобнага інжынерна-аэрадромнага ордэна Чырвонай Зоркі палка, які дыслацыруецца ў Бабруйску. Служыць узорна.

У Сяргея Валасных адказная пасада — камандзір інжынерна-аэрадромнай роты. І афіцэр ёй цалкам адпавядае: патрабавальны, справядлівы, паважліва адносіцца да падначаленых, умее ўзахвоціць ваеннаслужачых і цывільны персанал воінскай часці на выкананне пастаўленых задач. Любіць ва ўсім дысцыпліну і пільна со­чыць, каб у яго падраздзяленні панавалі законасць і правапарадак. Адным словам, таленавіты кіраўнік. Гэта праяўляецца і ў стасунках з людзьмі, і ў прыняцці самастойных, узважаных, эфектыўных рашэнняў. А галоўнае — Сяргей Валасных уласным прыкладам паказвае, якім павінен быць сапраўдны абаронца Айчыны, дэманструючы ва ўсіх армейскіх сферах выдатны рэзультат.

Да яго паважліва ставяцца саслужыўцы і раўняюцца на яго. Лічу, што капітанам Сяргеем Валасных па праву могуць ганарыцца яго бацькі і землякі, а маладыя салдаты — браць прыклад.

Іван Ашманкевіч, намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце 2-га інжынерна-аэрадромнага батальёна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.