В День Конституции Беларуси в 14-й раз чествовали лауреатов звания «Человек года Витебщины»

Важное Общество

Найлепшыя ў сваёй справе

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у 14-ы раз ушанавалі лаўрэатаў звання «Чалавек года Віцебшчыны».

У Год гістарычнай памяці цырымонію ўзнагароджання найлепшых работнікаў было вырашана правесці ў калысцы беларускай дзяржаўнасці — Полацку. Спачатку для ўдзельнікаў свята прайшла экскурсія па Сафійскім саборы, які лічыцца першым каменным збудаваннем у Беларусі. А затым на сцэну канцэртнай залы святыні падняліся тыя, хто па выніках мінулага года дасягнуў найвышэйшых паказчыкаў у сваёй сферы дзейнасці. Прамысловасць, сельская гаспадарка, культура, адукацыя, навука, ахова здароўя, бізнес, будаўніцтва — ва ўсіх гэтых галінах працуюць лю­дзі, якія з’яўляюцца прыкладам для іншых. 50 прастаўнікам нашай вобласці розных прафесій прысвоена ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны». Сярод узнагароджаных — страхавы агент прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Пастаўскім раёне Алег Дашкевіч і першы намеснік дырэктара Пастаўскага малочнага завода Георгій Касцень. З рук старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна кожны з іх атрымаў дыплом і памятны знак. Яшчэ адным падарункам стаў канцэрт класічнай музыкі камернага аркестра «Еўропа-цэнтр», арганісткі і салісткі канцэртнай залы Сафійскага сабора, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ксеніі Пагарэлавай і музыкантаў Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа.

Страхавы агент прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Пастаўскім раёне Алег Дашкевіч і першы намеснік дырэктара Пастаўскага малочнага завода Георгій Касцень

Алег Дашкевіч як страхавы агент больш за 15 гадоў абслугоўвае лынтупскую зону. У яго самы вялікі ўчастак і найвышэйшыя паказчыкі па колькасці заключаных дагавораў і сабраных узносаў. Ён рэгулярна бывае ў страхавальнікаў, свое­часова нагадвае ім пра тэрміны страхавання, імгненна рэагуе на іх страхавыя выпадкі і аператыўна вырашае ўзніклыя сітуацыі.

Уся працоўная дзей­насць Георгія Касцяня звязана з Пастаўскім малочным заводам: пачынаў слесарам кантрольна-вымяральных прыбораў, быў інжынерам па тэхніцы бяспекі і транспарце, галоўным інжынерам, дырэктарам прадпрыемства. Пасля стварэння на базе завода аграпрамысловага аб’яднання перайшоў на пасаду першага намесніка дырэктара. Зона адказнасці Георгія Пятровіча — кіраванне вытворчасцю. А пра тое, што прадукцыю пад гандлёвай маркай «Паставы гарадок» любяць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, сведчыць вялікі попыт на яе. Малако, масла сметанковае, смятану, сыры пакупнікі цэняць за натуральнасць і высокую якасць.

Абодва лаўрэаты прызналіся, што прысваенне такога высокага звання стала для іх поўнай нечаканасцю і стымулам працаваць яшчэ лепш.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.