Работники ДРСУ-132 и ДЭУ-33 приступили к ремонту дорог

Главное Общество

Кіпіць работа на дарогах

У адзін з дзён па вуліцы Ленінскай у Варапаеве, бліжэй да чыгуначнага пераезда на Гуту, часова ўстаноўленыя дарожныя знакі папярэджвалі пра рамонтныя работы. Затым прыцягнула ўвагу дарожная машына з пробліскавымі маячкамі. На гэтым участку рабочы філіяла «Пастаўскае ДРБУ-132» Валянцін Рачыцкі на ўстаноўцы «Тайфун» паветрадувам выдаляў з выбоін рэшткі пашкоджана асфальту і пясок, засыпаў іх сумессю шчэбеню са спецыяльнай эмульсіяй. Тэхналогія простая, але працаёмкая: амаль усё прыходзіцца рабіць уручную.

Валянцін Рачыцкі з устаноўкай «Тайфун»

Стан дарог пасля зімы — адна з топавых веснавых тэм. Самому асфальту, па словах дарожнікаў, не страшныя ні снег, ні дождж. А вось рэзкія перапады тэмператур, калі днём вада трапляе ў мікратрэшчыны, а ноччу замярзае, разбураюць яго. У выніку ўтвараюцца ямы. Работнікі ДЭУ-33 і ДРБУ-132 абследавалі замацаваныя за імі ўчасткі рэспубліканскіх і мясцовых дарог і вызначылі аб’ём рамонтных работ.

Майстар Аляксандр Кейзік абнаўляе дарожныя знакі

Дарожнікаў можна сустрэць у любым куточку раёна. Па дарозе з Варапаева на Дунілавічы майстар варапаеўскага ўчастка ДРБУ-132 Аляксандр Кейзік абнаўляў дарожныя знакі. Вясной у работнікаў дарожнай службы працы шмат: прыводзяць у парадак маставыя збудаванні, робяць касметычны рамонт аўтобусных прыпынкаў, абнаўляюць дарожныя слупкі, знакі, разметку, ачышчаюць прыдарожныя палосы ад бытавога смецця, хмызняку, які зніжае бачнасць на праезнай частцы.

Распачаў сваю работу асфальта-бетонны завод філіяла «ДРБУ-132». І ў хуткім часе дарожнікі пачнуць укладваць новы асфальт на найбольш пашкоджаных пасля зімы ўчастках дарог.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.