Фоторепортаж: Торжественное открытие фестиваля «Зямля, што музыкай яднае», посвященного Году исторической памяти

Главное Культура

Над сталіцай Паазер’я плыў цымбалаў звон

У 30-ты раз на Пастаўшчыне на працягу трох дзён на міжнародным фестывалі народнай музыкі звінелі цымбалы і граў гармонік. Пастаўчане ўдзельнічалі ў фестывальных мерапрыемствах, пачынаючы з пятніцы. Аматары паэзіі сабраліся на музычна-літаратурнае свята. Тыя, хто захапляецца работамі народных майстроў, паспяшаліся ў Дом рамёстваў на прэзентацыю элементаў нематэрыяльнай спадчыны нашага краю. Спартсмены і балельшчыкі ажывілі гарадскі стадыён. Жыхары аграгарадка Навасёлкі наталяліся творчасцю ансамбля беларускай песні «Журавінка» з Латвіі, а Юнькі сустракалі гасцей з Расіі — удзельнікаў ансамбляў «Масковія» і «Алатыр». Насычанай была праграма і двух наступных фестывальных дзён.

Кумаваліся, падарункамі абменьваліся

У суботу вечарам удзельнікі, госці і гледачы XXXII Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» сабраліся на цэнтральнай плошчы горада на ўрачыстае адкрыццё свята. Распачалі яго ансамбль танца, музыкі і песні Віцебскай абласной філармоніі «Талака» і народны ансамбль народнага танца «На ростанях» Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў. Затым пачалося знаёмства з музычнымі калектывамі. Прысутныя горача віталі ганаровых гасцей свята: першага намесніка старшыні выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў Леаніда Анфімава, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Паўла Сільчонка, начальнікаў упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірыну Карповіч і Віцебскага абласнога ўпраўлення культуры Пятра Падгурскага, кіраўніка раёна Сяргея Чэпіка, прадстаўнікоў афіцыйных дэлегацый, а таксама членаў журы на чале з народным артыстам Беларусі, старшынёй Асацыяцыі беларускіх цымбалістаў, прафесарам Яўгенам Гладковым. Сёлета ўпершыню ў склад журы ўвайшоў народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі «Бяседа» Леанід Захлеўны. Прыемна, што ў прафесійнае журы ўключаны і пастаўчане — мастацкія кіраўнікі заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля «Паазер’е» і ансамбля народнай музыкі і песні «Заранка» Варапаеўскай дзіцячай школы мастац­тваў Анатоль Собаль і Валянцін Жагула.

Больше фото в группах в Одноклассниках и ВКонтакте 

На традыцыйны абрад кумлення да вялікага вянка па чарзе падыходзілі кіраўнікі калектываў і, каб сяброўства было доўгім і моцным, абменьваліся падарункамі ды пацалункамі. Напрыклад, заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь цымбальны аркестр «Першацвет» з Мінска пакумаваўся з ансамблем «Алатыр» са Смаленска, народны інструментальны ансамбль «Свая ігра» Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа — з ансамблем рускай песні «Масковія» з Пушкіна, наша «Паазер’е» — з латвійскай «Журавінкай». Пакладзены пачатак дружбе і паміж іншымі калектывамі.

Больше фото в группах в Одноклассниках и ВКонтакте 

Больше фото в группах в Одноклассниках и ВКонтакте 

Больше фото в группах в Одноклассниках и ВКонтакте 

Фото Людмилы Зеленкевич



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.