Квест-марафон «Известные имена в названиях улиц» помогает молодежи изучить историю родного города

История

У гонар каго названы вуліцы?

У нашым райцэнтры 105 вуліц, плошчаў, завулкаў. Некаторыя з іх названыя ў гонар вядомых людзей. Мы прывычна прамаўляем назвы: Харужай, Сідарэнкі, Кляра, Станкевіча, Скарыны і г.д. А ці ведаем, кім былі гэтыя людзі? Далёка не ўсе нават са старэйшага пакалення. А што ўжо гаварыць пра дзяцей і падлеткаў!

Тым не менш ведаць трэба. Гэтаму пасадзейнічае, у тым ліку, і квэст-марафон «Вядомыя імёны ў назвах вуліц г. Паставы», які право­дзіцца сярод моладзі. Яго ідэю падказала творчы, актыўны, зацікаўлены гісторыяй чалавек — Наталія Федаровіч. У райкаме БРСМ ахвотна падтрымалі прапанову. Адклікнуліся гарадскія школы, гімназія, дзяржаўны каледж. І пачаўся збор матэрыялаў.

Удзельнікі квэста- марафону з СШ №1, СШ №4 і гімназіі

К заканчэнню навучальнага года завяршыўся першы этап марафону. У мінулую пятніцу ў малой зале райвыканкама навучэнцы СШ №1, СШ №4 і гімназіі прэзентавалі свае работы. Варта адзначыць, што яны не толькі сабралі матэрыял пра вядомых асоб, у гонар якіх названы вуліцы, але і пабывалі на гэтых вуліцах, пацікавіліся, ці ёсць на іх памятныя знакі. Але найперш правялі апытанне сярод навучэнцаў.

На прэзентацыі работ прысутнічалі прадстаўнікі старэйшага пакалення. Яны гаварылі пра каштоў­насць захавання гістарычнай памяці і пераемнасць пакаленняў, ухвалілі акцыю, ацанілі работы навучэнцаў. А першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Малевіч паведаміла, што другая, заключная, частка ­квэста-марафону будзе праведзена 17 верасня — у Дзень народнага адзінства — і абяцае быць вельмі цікавай.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.