С Днем медицинского работника!

Здравоохранение

Паважаныя работнікі і ветэраны аховы здароўя Пастаўскага раёна!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам — Днём медыцынскага работніка! Па закліку сэрца вы звязалі свой лёс з высакароднай і надзвычай складанай прафесіяй. Навучацца ёй доўга, а часам і нялёгка, аднак вынікі вашай дзейнасці пераўзыходзяць усе чаканні — гэта ўсмешкі і ўдзячнасць выратаваных вамі людзей і іх блізкіх. Сваёй штодзённай працай, высокім пачуццём адказнасці і абавязку, дабрынёй і міласэрнасцю вы пацвярджаеце ганаровае званне медыцынскага работніка. Усвядоміць важнасць прафесіі медыка дапамагла пандэмія. Барацьба з каранавірусам паказала, наколькі незаменная ваша дапамога ў крытычных сітуацыях, выявіла найлепшыя чалавечыя і прафесійныя якасці.

Нягледзячы на тое, што Дзень медыцынскага работніка адзначаецца ў нядзелю, вы не ведаеце свят і выхадных. Многія з вас сустрэнуць яго на працоўных месцах: ля ложка хворага, у машыне хуткай дапамогі, аперацыйнай. Сардэчна жадаем, каб ваша праца, накіраваная на захаванне здароўя і жыцця людзей, надавала кожнаму ўрачу, фельчару, медыцынскай сястры і санітарцы жыццёвых сіл і душэўнага спакою. Са святам, шаноўныя! Здароўя, поспехаў, усяго найлепшага!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.