С медалями вернулись поставчане с республиканских соревнований по велоориентированию

Спорт

«Заехалі» ў прызёры на «рэспубліцы»

У сярэдзіне чэрвеня ў вёсцы Бытча Барысаўскага раёна прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па велаарыентаванні. На іх у складзе каманды Віцебскай вобласці адправіліся і юныя пастаўчане. Яны паказалі ўражвальны вынік, вярнуўшыся з гэтага прадстаўнічага турніру з медалямі.

Спаборніцтвы па велаарыентаванні праводзіліся ў рамках Рэспубліканскай спартакіяды сярод дзяцей і моладзі. У іх удзельнічалі 6 каманд і больш за 130 спартсменаў з Мінска і амаль усіх рэгіёнаў рэспублікі. Гонар Віцебшчыны абаранялі 14 юнакоў і дзяўчат, у тым ліку навучэнцы пастаўскай СШ №2 імя Н. М. Асяненкі Рэната Бартось і Андрэй Собаль, а таксама Дзмітрый Казловіч з Дунілавіцкай сярэдняй школы.

Юнакоў і дзяўчат чакалі дзве дыстанцыі — сярэдняя і спрынт. Калі на сярэдняй атрымалася не ўсё, то спрынт прынёс нашым землякам адразу дзве ўзнагароды: Рэната Бартось паказала другі вынік сярод дзяўчат 2008—2009 гадоў нараджэння, а Андрэй Собаль — трэці сярод юнакоў 2006—2007 гадоў. І гэта пры тым, што кожнаму давялося спаборнічаць больш чым з дваццаццю спартсменамі. Варта адзначыць і тое, што ў агульнакамандных спаборніцтвах зборная Віцебшчыны заняла 2-е месца.

— Я шчаслівы за сваіх падапечных і вельмі задаволены іх вынікамі, — адзначыў кіраўнік турклуба «Магелан» Уладзімір Кароль. — Для мяне яны фантастычныя, бо веласіпеднае арыентаванне як асобны від спаборніцтваў у раёне не развіваецца: у нас няма спецыяльных карт мясцовасці. Аднак шматлікія раённыя і абласныя старты па бегавым арыентаванні сур’ёзна загартавалі школьнікаў, далі вопыт, які яны паспяхова выкарысталі, сеўшы на веласіпеды. Ганарова і тое, што дапамаглі заваяваць серабро камандзе Віцебшчыны. Спадзяюся, будзем разам змагацца за перамогі і надалей.

Іна Сняжкова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.