Комиссии РОЧС обследует домовладения многодетных семей, одиноких и одинокопроживающих граждан

Безопасность

Рыхтуйце печ летам!

З такім заклікам члены аглядальнай камісіі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях звяртаюцца да грамадзян, абследуючы домаўладанні мнагадзетных сем’яў і тых, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адзінокіх, адзінокапражываючых грамадзян.

— У нас наладжана цеснае ўзаемадзеянне паміж усімі суб’ектамі прафілактыкі: энерганаглядам, райгазам, упраўленнямі па адукацыі, па працы і сацыяльнай абароне, аддзелам унутраных спраў райвыканкама, — расказваў інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Віталій Змітровіч. — Спецыяліст кожнай службы звяртае ўвагу на тое, што датычыць яго.

Члены камісіі правяраюць супрацьпажарны стан жылля, электраправодку, печы, каміны, газавае абсталяванне. Наведванні носяць прафілактычны характар і карысныя перш за ўсё для саміх гаспадароў, бо часта нейкае парушэнне самастойна яны могуць і не заўважыць. Асабліва гэта тычыцца пажылых людзей. А члены аглядальнай камісіі адразу ж бачаць усе недахопы і рэкамендуюць іх ліквідаваць: адным — усталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, другім — адрамантаваць печ ці электраправодку. З уладальнікамі домаўладанняў право­дзіцца інструктаж і даецца тэрмін на ліквідацыю выяўленых недахопаў. На асобым кантролі знаходзяцца сем’і, прызнаныя сацыяльна небяспечнымі.



За 6 месяцаў бягучага года прадстаўнікі РАНС ужо наведалі больш за 2 050 дамоў, праінструктавалі 2 496 чалавек.



Дапамагаюць у гэтым плане сваім падапечным і ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

— Палітыка нашай дзяржавы сацыяльна арыентаваная, — гаварыла загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ТЦСАН Іна Ягела. — Людзі не застаюцца адзін на адзін са сваімі праблемамі. Сацыяльная служба раёна заўсёды працягвае руку дапамогі тым, хто мае ў гэтым патрэбу. На падставе Дзяржаўнай праграмы «Сацыяльная абарона 2021—2025 гады» рашэннем райвыканкама зацверджаны план прафілактычных мерапрыемстваў па абследаванні ўмоў пражывання ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокіх пажылых і інвалідаў. Сёлета мы наведалі 617 чалавек. Звычайна людзі самі імкнуцца ўхіліць няспраўнасці. У некаторых выпадках мы просім дзяцей клапаціцца пра сваіх састарэлых адзінокапражываючых бацькоў. На рамонт печаў, замену электраправодкі і ўстаноўку пажарных апавяшчальнікаў для маламаёмных грамадзян з раённага бюджэту выдзелена 5 400 рублёў. ТЦСАН шукае спецыяліста па рамонце печаў і дымаходаў і прапануе працаўладкаванне.

Ва УП ЖКГ паслугі печніка аказвае Сяргей Кухальскі, таму можа звяртацца ў гэту арганізацыю.

— Лета міне хутка, — працягваў Віталій Змітровіч. — І да наступлення халадоў неабходна ачысціць дымаходы і печы, пабяліць або пафарбаваць іх, замазаць трэшчыны. На падлозе перад топкай абавязкова павінен быць металічны ліст размерам не менш за 50х70 сантыметраў. Паклапаціўшыся пра рамонт печы сёння, вы зберажаце свой дом (а то і жыццё) ад пажару заўтра.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.