Механизаторы ОАО «Хотилы-агро» Валерий Ярошевич и Николай Побединский работают на новых комбайнах «Полесье»

Главное Сельское хозяйство

У поле – на новых камбайнах

Цудоўны настрой у механізатараў ААТ «Хацілы-агра» Валерыя Ярашэвіча і Мікалая Пабядзінскага: у іх руках — ключы ад новых камбайнаў «Палессе», якія сельгаспрадпрыемства набыло летась.

Мікалай Пабядзінскі ўсё жыццё прысвяціў хацілаўскай зямлі. Чатыры гады таму атрымаў права на льготную пенсію, але развітацца з тэхнікай не спяшаецца. Тым, што вопытны хлебароб прадаўжае працаваць, у гаспадарцы задаволеныя. Сёлета, каб заахвоціць ветэрана, яму прапанавалі новы камбайн.

Валерый Ярашэвіч і Мікалай Пабядзінскі з ключамі ад новай тэхнікі

Стаж работы ў Валерыя Яра­шэ­віча — 15 гадоў. 11 сезонаў убіраў збажыну. 10 разоў быў у ліку тысячнікаў раёна.

— Такіх акуратных механізатараў, як Валера, трэба пашукаць, — гаварыў галоўны інжынер ААТ «Хацілы-агра» Валерый Курто. — Падыміцеся да яго ў кабіну: там чысцей, чым, можа, у каго дома. Тэхніку любіць і беражэ яе. На мінулым «Палессі» адпрацаваў 11 сезонаў. А яго стары камбайн, якім будзе кіраваць іншы механізатар, у жніве будзе задзейнічаны таксама.

А Валерыю Ярашэвічу і Мікалаю Пабядзінскаму, упэўненая, і сёлета будзе спадарожнічаць поспех.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.