Похвалитесь урожаем! «ПК» предлагает огородникам поделиться результатом работы на земле

Общество

Пахваліцеся ўраджаем!

Як імкліва пралятае час! Здаецца, зусім нядаўна зямля толькі прачыналася ад зімовага сну і пачынала сагравацца пад веснавым сонцам, а сёння яна ўжо аддае ўраджай. Сельгаспрадпрыемствы працягваюць назапашваць кармы для грамадскага статка, распачынаюць церабленне льну і абмалот збожжа. Пажынаюць плён сваёй працы і агароднікі: збіраюць у цяпліцах і з градак агуркі і памідоры, зразаюць качаны ранняй капусты. І ўжо не хо­дзяць на рынак купляць свежую бульбу, буракі, кабачкі, моркву, часнок, цыбулю — усё сваё.

Збор ураджаю ў агароднікаў толькі пачаўся, да таго ж не ўсіх культур. Такім чынам, у вас яшчэ шмат часу, каб сфатаграфаваць і даслаць у рэдакцыю на электронную пошту postkr@postawy.by фота­здымкі найбольш буйных «экзэмпляраў» агародніны або запрасіць журналістаў зрабіць гэта. Няхай як найбольш людзей убачыць веліканаў на градках і парадуецца за руплівых гаспадароў.

Ну а як вам такі ўраджай: 5 галовак часнаку агульнай вагой 821 грам і столькі ж цыбулін вагой 1 190 грамаў (а ўсяго іх — не адна скрыня)? Гэтыя здымкі я папрасіла для газеты ў Наталлі Нямчынскай з вёскі Рабекі Курапольскага сельсавета. «Сёлета ўраджай агародніны ў нас — на славу! — напісала жанчына мне ў «Вайберы». — Парадавалі і кветкі, асабліва лілейнае дрэва».

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.