В Поставском районе начали работу школьные базары. Где приобрести канцтовары и одежду?

Важное Образование

І нават праз інтэрнэт

У школу дзецям ісці толькі праз месяц, але ў іх баць­коў ужо распачаліся «ўрокі матэматыкі». Дзе танней набыць неабходныя рэчы і адзенне? Колькі ўсяго грошай трэба аддаць на зборы школьніка? Як размеркаваць сямейны бюджэт, калі вучняў у сям’і некалькі? Упэўненая, што з набліжэннем новага навучальнага года ўсё большая колькасць дарослых узнімае дома гэтыя пытанні.

Часу на пошук адказаў на іх застаецца ўсё менш, таму з кожным днём істотна даўжэ­юць чэргі ў пастаўскіх гандлёвых кропках, якія рэалізуюць тавары для школьнікаў. Такіх у нашым горадзе каля двух дзясяткаў.

Пастаўчане знаёмяцца з асартыментам школьных прылад ва ўнівермагу

Набыць школьна-пісьмовыя, канцылярскія рэчы, адзен­не дзелавога стылю можна ў пастаўскім універмагу, у памяшканне якога з нядаўняга часу «пераехаў» суседні магазін «Культтовары». Што да прыватных суб’ектаў гандлю, то тут тавару на любы густ і кашалёк. Як трыкатажнае, так і адзенне дзелавога стылю можна падабраць у магазінах «Світанак», Mark Formelle, «Белоснежка», «Ладушки», «У Маруси», «Само», «Детский», (у двух апошніх яшчэ прапануюць швейныя вырабы). Дзіцячы і падлеткавы абутак можна купіць у крамах «Обувь», «Позитив», «Само».

Што да школьна-пісьмовых, канцылярскіх тавараў, то вялікі іх выбар у такіх магазінах, як «Школяр», «Копейка», «Три цены», «Фикс Прайс», «4 сезона», выдавецтве «Белбланквыд». Па заплечнік можна схадзіць у «Белоснежку» ці Bag Store.

Усяго ў Беларусі 15 ліпеня распачалі дзейнасць больш за 400 школьных кірмашоў. Бу­дуць праводзіцца і пашыраныя распродажы, выставы-продажы, кірмашы выхаднога дня. У Паставах школьны кірмаш пройдзе 21 жніўня на рынку па вуліцы Кастрычніцкай. Акрамя таго, школьную форму беларускіх вытворцаў можна будзе набыць у інтэрнэт-крамах, такіх як Wildberries, Ozon.

Падбіраюць школьную форму маленькія кліенты ў магазіне «У Марусі»

Калі закупляцца да школы, кожны вырашае сам. Многія набываюць неабходнае зараз, іншыя адкладваюць перадшкольны «шопінг» на пікавы ў плане продажу час — на другую палову жніўня. Але, здаецца, зусім напярэдадні Дня ведаў здаць «урокі матэматыкі» на выдатна бацькам будзе складаней…

Іна Сняжкова
Фота Крысціны Рубель і Марыны Варабей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.