5 молодых сотрудников пополнили в этом году коллектив районного отдела внутренних дел

Безопасность

Папаўненне ў палку праваахоўнікаў

Пяццю маладымі супрацоўнікамі папоўніўся сёлета калектыў раённага аддзела ўнутраных спраў. У пачатку года на пасаду інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх прыйшла Святлана Савіцкая, якая да гэтага працавала педагогам у СШ №1. Вясной у аддзеле віталі трох выпускнікоў Пастаўскага дзяржаўнага кале­джа: Уладзіслава Балошку, Ілью Скрупскага і Уладзіміра Жаваранка. Як і Святлана, хлопцы па накіраванні РАУС прайшлі першапачатковую падрыхтоўку ў вучэбным цэнтры МУС у пасёлку Гарані пад Мінскам (зараз там навучаюцца яшчэ два будучыя праваахоўнікі з ліку цывільнай моладзі, адзін з якіх сёлета закончыў ПДК). Пасля яе завяршэння Уладзіслаў быў назначаны на пасаду міліцыянера-канваіра ізалятара часовага ўтрымання, Ілья — дзяжурнага ізалятара, а Уладзімір — малодшага ўчастковага інспектара міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі. У канцы ліпеня да выканання сваіх службовых абавязкаў прыступіў выпускнік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь Эдгар Унтан. Ён вучыўся ў ВНУ па спецыяльнасці «Эканамічнае права», таму трапіў у падраздзяленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

Уладзімір Жаваранак, Ілья Скрупскі і Уладзіслаў Балошка

За кожным з маладых спецыялістаў замацаваны настаўнік з ліку вопытных супрацоўнікаў. Па словах намесніка начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Паўла Свірбутовіча, моладзі яшчэ ёсць чаму вучыцца, але зарэкамендавала яна сябе са станоўчага боку. Усе навічкі добрасумленна адносяцца да выканання сваіх абавязкаў, хутка спасцігаюць асаблівасці міліцэйскай службы, калі трэба, звяртаюцца па параду і дапамогу да старэйшых таварышаў.

Алена Шапавалава
Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.