В Поставском районе после мониторинга объектов АПК выявлены правонарушения

Безопасность

«Пераблыталі» казённае са сваім

З мэтай забеспячэння якаснага правядзення ўборачнай і нарыхтоўчай кампаній, папярэджання злачынных замахаў на таварна-матэрыяльныя каштоўнасці сельгасарганізацый і крадзяжоў новага ўраджаю штогод па распараджэнні Міністэрства ўнутраных спраў краіны на Пастаўшчыне рэалізуецца комплекс аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў. Сярод іх — выезд у гаспадаркі раёна рэйдавых груп у складзе прадстаўнікоў райвыканкама і супрацоўнікаў райаддзела міліцыі.

Сёлета ўдзельнікамі рэй­даў праведзена каля 80 маніторынгаў аб’ектаў АПК, па выніках якіх у адрас кіраўнікоў сельгасарганізацый унесена 10 прадстаўленняў аб ухіленні прычын і ўмоў, што садзейнічаюць здзяйсненню правапарушэнняў. За невыкананне патрабаванняў прадстаўленняў да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 25.3 КаАП Рэспублікі Беларусь прыцягнута адна службовая асоба. Таксама ажыццёўлена больш за 80 маніторынгаў якасці выканання службовых абавязкаў работнікамі арганізацый і кантролю іх фізічнага стану, у тым ліку з абследаваннем тэхнічнай умацаванасці аб’ектаў АПК. У працэсе гэтага выяўлены шэраг крадзяжоў і іншых правапарушэнняў, па якіх зараз праводзіцца праверка.

Так, 8 жніўня супрацоўнікі групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі знайшлі ў кабіне трактара механізатара КУСП «Дунілавічы-­агра» Г. і канфіскавалі 4 літры дызельнага паліва. 10 жніўня ў павеці па месцы жыхарства механізатара ААТ «Камайскі-агра» К. з вёскі Гвоздавічы знойдзена 30 літраў дызпаліва. 20 літраў саляркі зліў з казённай сельгастэхнікі механізатар ААТ «Кураполле-агра» Д., які пражывае ў аднайменным аграгарадку. Яго аднавясковец А., таксама работнік гэтага сельгаспрадпрыемства, захоўваў у сваім гаражы ўкра­дзеныя ў гаспадарцы 60 літраў «дызелю», 650 кілаграмаў зерня і 60 кілаграмаў удабрэнняў. 35 літраў афарбаванага дыз­паліва канфіскавана з павеці механізатара ААТ «Сцяг Перамогі-агра» Ч. з Шырак.

Акрамя таго, супрацоў­ні­камі міліцыі затрыманы слесар ААТ «Хацілы-агра» К. 11 жніў­ня ў рабочы час каля вёскі Хацілы ён кіраваў трактарам «Беларус», які нале­жыць гаспадарцы, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення і не маючы вадзіцельскіх правоў. У той жа дзень на аўтадарозе Хацілы—Целякі міліцыянеры затрымалі механізатара М., які на трактары перавозіў зерне новага ўраджаю, нічым не закрыўшы яго.

Дзеянням усіх названых асоб будзе дадзена прававая ацэнка.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.