Великаны на грядках. Поставчане активно делятся своим рекордным урожаем

Общество

Цыбуля б’е рэкорды

Прыемна, што чытачы «Пастаўскага краю» ахвотна адклікаюцца на публікацыі ў газеце. Вось і тыдзень таму мы змясцілі на яе старонках фотаздымкі ўраджайнага часнаку і цыбулі, вырашчаных Наталляй Нямчынскай на дачным участку ў Рабеках, і запрасілі жыхароў раёна дасылаць у рэдакцыю свае фота веліканаў на градках. І яны сталі прыходзіць на электронную пошту рэдакцыі або журналістам у «Вайберы».

Рэкорды б’е цыбуля. Так, пас­таўчанка Святлана Бакуновіч даслала здымкі цыбулі, адна галоўка якой заважыла… 1 кілаграм 63 грамы. І не прамінула адзна­чыць, што такі ўраджай вырасціў яе гаспадарлівы муж Ігар.

Яшчэ некалькі кадраў даслала Марына Міхновіч з Хаціл. Піша, што такую цыбулю (адна галоўка вагой 800 грамаў) вырасціла з насення яе мама Яніна Волк, якая таксама жыве ў Хацілах.

Жыхара райцэнтра Івана Кісяля парадаваў вырашчаны ім ураджай цыбулі і часныку. Галоўкі лука дасягаюць 400 грамаў.

Чакаем новых здымкаў! Хто можа пахваліцца бульбай, кабачкамі, агуркамі, памідорамі і іншай агароднінай?

Фаіна Касаткіна
Фота Святланы Бакуновіч і Марыны Міхновіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.