Зерновые в ОАО «Яновица-агро» в этом году созрели поздно, поэтому и жатву начали одними из последних

Сельское хозяйство

З вялікай нагрузкай

Збажына ў ААТ «Янавіца-агра» сёлета доўга не спела, таму і жніво тут пачалі аднымі з апошніх. Усяго ўбраць трэба было 1 420 гектараў. 

— А камбайнаў у нас — аж два з паловай, — нібы жартам, але з сумам у голасе гаварылі Аляксандр Тамілін і Віталій Паўкштэла, якія на мінулым тыдні працавалі ў полі каля Хадыкінага лесу. — Яўгеній Плотнікаў сёння на рамонце. Заўтра, можа, у каторага з нас камбайн зламаецца. Так паўнацэнна, утрох, рэдка які дзень убіраем. Нагрузка на камбайн высокая. Некалькі дзён на ўборцы рапсу дапамагаў Васілій Чабуранаў з малочнага завода.

Віталій Паўкштэла і Аляксандр Тамілін

Аляксанду Таміліну ста­рання не пазычаць, за плячыма — 30 уборачных. Былі ў яго і тысячныя намалоты. Сёлета пакуль што мае крыху больш за 600 тон. На вопытнага калегу раўняецца Віталій Паўкштэла.

Аператар Анатолій Балсан, электрык Уладзімір Станкевіч і вартаўнік Станіслаў Сасонка

Збожжа ў той дзень вазілі на сушылку ў Лынтупы, якой амаль 20 гадоў. Аператары Анатолій Балсан і Віктар Руткоўскі, электрык Уладзімір Станкевіч да пачатку жніва дасканала яе адрамантавалі. Цяпер высушваюць за суткі па 60 тон збожжа.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.