Поставчане присоединились к республиканскому марафону по скандинавской ходьбе

Важное Спорт и туризм

Шлях да даўгалецця

У рамках акцыі «Павага. Клопат. Адказнасць» у Беларусі прайшоў рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзьбе. Ён быў прымеркаваны да Дня пажылых людзей. Удзельнічалі ў марафоне і наведвальнікі пастаўскага аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН.

Больш за 10 жанчын прыкладна адной узроставай катэгорыі, 60+, прыйшлі на стадыён фізкультурна-аздараўленчага комплексу, каб разам пераадолець марафонскую дыстанцыю. Да аматараў актыўнага ладу жыцця з прывітальным словам звярнуўся начальнік аддзела спорту і турызму райвыканкама Вячаслаў Врублеўскі. Ён павіншаваў прысутных з Днём пажылых людзей, пажадаў бадзёрасці, моцнага здароўя.

Аматарам нардычнай хадзьбы з палкамі трэба было прай­сці паўтара кіламетра. Стартавалі дружна. Праз пэўны час адны вырваліся наперад, іншыя ішлі павольна, наталяліся восеньскім сонцам, любаваліся пазалотай дрэў, на поўныя грудзі ўдыхалі чыстае паветра.

Першымі фінішавалі Алена Касарэўская, Эліта Мурзёнак і Валянціна Іванова.

— Цудоўная зарадка для мышцаў, суставаў, — дзялілася Алена Касарэўская. — Рада, што прыняла ўдзел у агульнарэспубліканскай акцыі. Зімой, калі ёсць снег, я кожны дзень хаджу на лыжах. З ранняй вясны да позняй восені езджу на веласіпедзе. А цяпер асвоіла і скандынаўскую хадзьбу.

— Спорт карысны ў любым узросце, а пасля 60-і — асабліва. Рух — гэта шлях да даўгалецця. Ён дапамагае жыць у гармоніі з сабой і навакольным светам. Сёння цудоўнае восеньскае надвор’е, якое дадае станоўчых эмоцый, — дабавіла Алена Фадзеева.

З усмешкай фінішавала Людміла Лысёнак і паведаміла: «Сэрца б’ецца — значыць, жывая! Са скандынаўскімі палкамі ішла першы раз. Спадабалася!»

— У нас гэта першы марафон. У рамках нацыянальнай стратэгіі «Актыўнае даўгалецце», якая рэалізуецца ў Беларусі, прыклад марафонцаў паказвае, што яны любяць фізкультуру і спорт. Гэта дадае ім бадзёрасці. Упэўнены, што ў наступным годзе з’явіцца больш жадаючых прайсці падчас марафону па скандынаўскай хадзь­бе, — пракаменціраваў па­дзею Вячаслаў Врублеўскі.

Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі. А далей іх чакалі лазня і басейн на ФАКу.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.