В Поставском районе создана рабочая группа по контролю за недопущением роста цен

Общество

Ва ўстаноўленых межах

Згодна з распараджэннем райвыканкама, 7 кастрычніка ў раёне створана рабочая група па кантролі за недапушчэннем росту цэн і насычэннем ўнутранага рынку таварамі і паслугамі. У яе склад увайшла і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Іна Далецкая.

На працягу некалькіх дзён яна маніторыла магазіны «Родны кут» па вуліцы Савецкай, «Хіт» па Чырвонаармейскай, а таксама цэнтральную аптэку №87 і «Добрыя лекі» па вуліцы Ленінскай.

— Па рашэнні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі цэны на тавары мы адсочваем не першы год, — расказвала Іна Аляксееўна. — Пасля нарады Прэзідэнта краіны з эканамічным блокам урада кантроль узмацнілі. Нам важна, каб людзям былі даступныя тавары першай неабходнасці, сярод якіх хлебабулачныя вырабы, харчаванне для дзяцей, малочныя і мясныя прадукты, крупы, макарона, агародніна і фрукты. Азнаёміўшыся з асартыментам у «Родным куце» і «Хіце», магу сказаць, што сацыяльна значныя тавары ёсць і там, і там, але большы іх выбар у апошнім.

Росту цэн на тавары ні ў магазінах, ні ў аптэках з 6 кастрычніка прафсаюзны лідар не выявіла.

Яна адзначыла, што ў кожнага гандлёвага аб’екта ёсць свае «изюминки», якімі яны прыцягваюць пакупнікоў. Капуста, цыбуля, бульба, буракі ў «Родны кут» пастаўляюцца з Пастаўскага філіяла аблспажыўтаварыства. Карыстаюцца попытам тут мясныя і хлебабулачныя вырабы вытворчасці філіяла. У «Хіт» пакупнікоў вабіць сістэма скідак.

Сабраную падчас маніторынгу інфармацыю раённае аб’яднанне прафсаюзаў адпраўляе ў ФПБ. Там даныя аналізуюцца прадстаўнікамі Камітэта дзяржкантролю і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, якія прымаюць адпаведныя рашэнні.

Ажыятаж на тавары павышанага попыту, які назіраўся вясной, пасля ўвядзення санкцый, прайшоў, — гаварыла Іна Далецкая. — Цяпер на прылаўках ёсць усё неабходнае ў дастатковай колькасці. Добра, што цэны на сацыяльна значныя тавары рэгулююцца заканадаўствам і трымаюцца ва ўстаноўленых межах.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.