ВНС: состав и задачи, полномочия, компетенция, структура и формы деятельности

Местная власть

Склад і задачы УНС

Тэрмін паўнамоцтваў — 5 гадоў.

Першае пасяджэнне — не пазней чым праз 60 дзён пасля выбараў дэпутатаў у ­адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года (25 красавіка 2024-га).

Склад УНС. Максімальная колькасць дэлегатаў — 1 200 чалавек. Прадугледжваецца, што адну яе частку (440 чалавек) будуць складаць дэлегаты па пасадзе — прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады. Другую (максімальная коль­касць — 350 чалавек) — дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў. Яшчэ адна частка (400 чалавек) — прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. Іх будуць вылучаць арганізацыйныя структуры суб’ектаў грамадзянскай супольнасці, а выбіраць — найвышэйшыя яе органы.

Паўнамоцтвы на прыняцце рашэнняў. Зацвярджае асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі, ваенную дактрыну, канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця. Прапануе змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю, правядзенне рэспубліканскіх рэферэндумаў. Мае права ўвесці надзвычайнае або ваеннае становішча. Прымае рашэнне аб магчымасці накіравання ваеннаслужачых за межы краіны для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі. Разглядае іншыя пытанні.

Структура і формы дзейнасці. Старшыня УНС і яго намеснікі ажыццяўля­юць свае паўнамоцтвы на прафесійнай аснове. Астатнія дэлегаты — без адрыву ад працоўнай або службовай дзейнасці. Пасяджэнні УНС праходзяць не радзей чым раз на год. У прамежкавы паміж імі перыяд дзейнічае Прэзідыум, у склад якога выбіраецца не больш за 15 чалавек. Па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Прэзідыума УНС, абедзвюх Палат Нацыянальнага сходу Беларусі (сумесным рашэннем), а таксама па ініцыятыве не менш чым 150 тысяч грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія маюць выбарчае права, УНС можа быць скліканы на пазачарговае пасяджэнне.

Кампетэнцыі Прэзідыума УНС. Ініцыяваць разгляд УНС пытання аб легітымнасці выбараў Прэзідэнта краіны, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі; звяртацца ў Канстытуцыйны суд па пытанні дачы заключэнняў і тлумачэнні Канстытуцыі і іншых нарматыўных прававых актаў, аб канстытуцыйнасці выбараў Прэзідэнта і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, аб наяўнасці фактаў сістэматычнага або грубага парушэння Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Канстытуцыі. Акрамя таго, Прэзідыум будзе вырашаць пытанні забеспячэння функцыянавання вышэйшых судовых органаў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.