29-летний житель Постав транслировал недетское видео с братом. Возбуждено уголовное дело

Безопасность

Трансліраваў недзіцячае відэа з братам

15 лістапада раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу за выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўналетняга ў адносінах да 29-гадовага жыхара Пастаў.

У пачатку кастрычніка ў РАУС звярнуўся адміністратар групы «Падслухана Паставы 2.0». Ён паведаміў, што з ім звязаўся грамадзянін Расійскай Федэрацыі і папрасіў перадаць у праваахоўныя органы відэазапіс, зроблены на мабільны тэлефон. На ім падлетак пад дыктоўку маладога мужчыны, які знаходзіцца побач, дэманструе свае палавыя органы і праводзіць з імі пэўныя дзеянні. З гэтым мужчынам расіянін пазнаёміўся ў адным з гульнявых чатаў месенджара Discord. Падчас анлайн-зносін той запрасіў у прамы эфір свайго 15-гадовага брата і стаў гава­рыць яму, што рабіць.

Устанавіць асобу і адрас пражывання пастаўчаніна аказалася няцяжка. Калі міліцыянеры прыехалі да яго дамоў, малады чалавек не стаў адпірацца і прызнаўся ў тым, што вёў анлайн-трансляцыю з удзелам малодшага брата. Патлумачыў, што хацеў такім чынам хайпа­нуць — уразіць знаёмага і прыцягнуць увагу да сваёй асобы. Што ў выніку атрымалася.

Відэазапіс праваахоўнікі адправілі на экспертызу, якая паказала: ён з’яўляецца парнаграфічным. На падставе заключэння эксперта райаддзелам Следчага камітэта была ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 343-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.