Чемпионат Беларуси по футболу. Кто завоюет медали и три путевки в дивизион рангом выше?

Спорт и туризм

Наперадзе – спрэчка за медалі

Галоўная інтрыга сёлетняга футбольнага сезона 2-й лігі — хто заваюе медалі і тры пуцёўкі ў дывізіён рангам вышэй — вырашыцца неўзабаве.

У 2-ю лігу пастаўчане вярнуліся два гады назад. У віцебскім дывізіёне яны пакуль што ў ліку сераднякоў, бо фінішавалі на 9-м і 7-м выніковых месцах. На большае разлічваць не прыхо­дзіцца: у родным горадзе жывуць усяго 5 ігракоў. Тым часам паўторныя паядынкі фінальнага раўнда, як і чакалася, прайшлі ў вельмі ўпартай барацьбе. У трох матчах з чатырох пераможцы выявіліся ў дадатковы час. У наступныя выхадныя на нейтральнай тэрыторыі за «золата» пазмагаюцца паміж сабой «Крумкачы» (Мінск) і «Ніва» (Доўбізна). Мінчане на 93-й хвіліне пасля вуглавога вырвалі перамогу (3:2) у напружаным супрацьстаянні з «Вікторыяй» (Мар’іна Горка).

Чарговая вострая атака пастаўчан у матчы з ФК «Міёры»

Чэмпіён Брэсцкай вобласці — «Ніва» (Доўбізна) — таксама на 3-й дадатковай хвіліне дабіўся поспеху ў Салігорску (0:1), дзе гуляў з мясцовым «Партызанам». На павышэнне класа зыходзячы з фінансавых магчымасцей прэтэндуюць таксама мінчане, «Вікторыя» і пінскі «Стэнлес». Пінчане хоць і саступілі (2:3) на выездзе ў Свіслачы, але па суме дзвюх сустрэч прайшлі далей. У паядынку за 5-е месца яны пазмагаюцца з ФК «Жодзіна-Паўднёвае», які зноў разграміў (5:1) гродзенскі «Нёман-Белкард». У розыгрышы Кубка рэгіёнаў UEFA чэрвеньскі «Колас» спачатку перамог у Стамбуле (3:0) турэцкі клуб «Кайсеры», а затым з лікам 0:2 саступіў партугальскаму «Лісабону». У трэцім матчы турніру беларусы пазмагаюцца з фінамі.

Уладзімір Шык
Фота Антона Чаляя



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.