С какими вопросами обратились работники «Ветразя» во время правового приёма?

Общество

Атрымаць кансультацыю на месцы

На мінулым тыдні наш раён наведала прававы інспектар Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Ала Ждановіч. Разам са старшынёй раённага аб’яднання прафсаюза Інай Далецкай і з пракурорам раёна Аляксандрам Козічам яна правяла выязны прыём для работнікаў АДРАЦ «Ветразь». Па кансультацыю звярнуліся 6 работнікаў установы. Пытанні датычылі жыллёвага і працоўнага заканадаўства.

— Выязныя прыёмы грамадзян прававымі інспектарамі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі право­дзяцца ў апошні чацвер кожнага месяца і з’яўляюцца добрай магчымасцю для людзей атрымаць на месцы бясплатную юрыдычную кансультацыю па тых або іншых пытаннях працоўнага заканадаўства, — гаварыла Іна Далецкая. — З пачатку года прававыя інспектары ФПБ пабывалі на заводах «Паставымэбля»,  «Беліт» і ў іншых арганізацыях раёна.

Як правіла, работнікаў цікавяць умовы падаўжэння кантрактаў, выплаты надбавак і іншых сацыяльных гарантый, прадугледжаных калектыўным дагаворам, і многае іншае. Кампетэнтны спецыяліст на месцы дапамагае разабрацца ў тым, што выклікае сумненні або непаразуменні. Прысутнасць на такіх прыёмах пракурорскіх работнікаў дазваляе больш дэталёва падысці да вырашэння праблем грамадзян, якія звяртаюцца па юрыдычную дапамогу.

Акрамя выязной формы дзейнасці, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ладзіць юрыдычныя кансультацыі грамадзян па тэлефоне або дае адказы на хвалюючыя пытанні ў электроннай ці пісьмовай форме.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.