С начала года на Поставщине зарегистрировано 9 преступлений против половой неприкосновенности несовершеннолетних

Безопасность

Каб не дапусціць педафіліі

Па распараджэнні міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з 10 лістапада па 5 снежня ў краіне праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па процідзеянні злачынствам супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх, абароту дзіцячай парнаграфіі.

За 9 месяцаў бягучага года органамі ўнутраных спраў рэспублікі выяўлена 820 такіх злачынстваў, у тым ліку 357 цяжкіх і асабліва цяжкіх. Гэта амаль столькі ж, колькі за ўвесь 2021 год. Сёлета практычна ў два разы ў параўнанні з мінулагоднім павялічылася колькасць згвалтаванняў (з 33 да 60), гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў адносінах да непаўналетніх (са 157 да 275). На 8% (з 540 да 681) вырасла колькасць дзяцей, якія пацярпелі ад сексуальнага гвалту. Пры гэтым больш чым у палове выпадкаў пацярпелымі з’яўляліся малалетнія.

Не ўсяляе аптымізму і сітуацыя на Пастаўшчыне. З пачатку года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 9 злачынстваў суп­раць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх.

Каб максімальна знізіць прыведзеныя вышэй лічбы, на працягу месяца ў рэспубліцы будзе ажыццяўляцца шэраг прафілактычных мерапрыемстваў. Сярод іх — маніторынг сеткі Інтэрнэт з мэтай атрымання інфармацыі пра асоб, якія маюць дачыненне да здзяйснення проціпраўнай дзейнасці ў адносінах да непаўналетніх; адпрацоўка асоб з судзімасцю за палавыя злачынствы і сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы; правядзенне навучальных семінараў ва ўстановах адукацыі і аховы здароўя з педагагічнымі і медыцынскімі работнікамі; гутаркі з навучэнцамі і выяўленне пацярпелых ад злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці або свабоды і інш.

Усё пералічанае будзе праводзіцца і ў нашым раёне. Як заўсёды, супрацоўнікі міліцыі заклікаюць грамадзян, у дачыненні да якіх здзейснена палавое насілле, і тых, каму вядома пра такія факты, паведаміць пра гэта ў РАУС па тэлефонах: 102, 4-10-02 або 8(033)317-17-30.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.