Жизнь длиной в столетие. Ветерану Великой Отечественной войны Виктору Ивановичу Ащепкову — 100 лет

Главное Общество

Жыццё даўжынёй у стагоддзе падарыў лёс ветэрану Вялікай Айчыннай вайны і органаў унутраных спраў маёру міліцыі Віктару Іванавічу Ашчэпкаву.

Віншаванні юбіляр прымаў 10 лістапада. Гэта знакавая дата, звязаная з днём нараджэння і станаўленнем савецкай міліцыі. З падарункамі да Віктара Іванавіча завіталі прадстаўнікі райвыканкама разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Пятром Курто, Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, раённага аддзела ўнутраных спраў на чале з начальнікамі Вадзімам Крыштафовічам і Дзмітрыем Куталёвым, ветэраны міліцыі, навучэнцы ваенна-патрыятычнай групы СШ №4.

Віктара Іванавіча Ашчэпкава віншуе старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто

Юбіляр сустракаў гасцей дома па вуліцы Савецкай. Кожнаму моцна паціскаў руку, дзякаваў за памяць, падарункі, увагу, пастаянную дапамогу. На жаль, ветэран мае праблемы са слыхам. А вось памяць — светлая. За 100 гадоў адбыліся асноўныя па­дзеі ў гісторыі нашай краіны, і Віктар Ашчэпкаў быў не проста іх сведкам, а актыўным удзельнікам.

Нарадзіўся ён у Башкірыі. У Горкім, куды пераехала сям’я, закончыў сямігодку, затым пры заводзе імя Леніна — курсы канструктараў. Працоўная біяграфія пачалася на артылерыйскім заводзе. 15 чэрвеня 1942 года хлопца прызвалі ў армію і накіравалі ў школу снайпераў, пазней — у школу камсамольскіх работнікаў. А ваяваць з нямецкімі захопнікамі прыйшлося ў Беларусі ў складзе асобнай дыверсійна-разведвальнай брыгады імя Леніна, якая дыслацыравалася ва Ушацкім раёне.

Сустрэўшы перадавыя часці рэгулярнай арміі, партызаны суправаджалі іх да Докшыц. Там брыгаду расфарміравалі. Некаторыя баявыя таварышы Віктара Ашчэпкава пагналі ворага на захад, іншых накіравалі на вызваленыя тэрыторыі аднаўляць разбураную вайной народную гаспадарку. А Віктар Іванавіч паступіў у распараджэнне Народнага камісарыята ўнутраных спраў. Пачынаў опер­упаўнаважаным Докшыцкага аддзела міліцыі. У лясах, ды і не толькі, у той час было шмат бандытаў, і работнікам міліцыі часта даводзілася рызыкаваць жыццём.

На кіцелі ветэрана — медалі «За перамогу над Германіяй», «Партызану Айчыннай вайны» I ступені, «За бездакорную службу» I і II ступеняў.

З 1963 года жыццё Віктара Ашчэпкава звязана з Пастаўшчынай. Ішлі гады, мяняліся званні, пасады, абавязкі. Быў старшым опер­упаўнаважаным па дазнанні, следчым. У ліпені 1972-га ўзначаліў раённы аддзел пазаведамаснай аховы. Чым вышэй пасада — тым большая адказнасць клалася на плечы. Віктар Ашчэпкаў свае службовыя абавязкі выконваў на высокім узроўні. Вернасць сваім прынцыпам, сумлен­насць дапамагалі пераадольваць усе жыццёвыя нягоды.

На заслужаны адпачынак пайшоў у 1979 годзе. Разам з жонкай Янінай Людвікаўнай яны актыўна наведвалі раённыя мерапрыемствы, ха­дзілі на сустрэчы з моладдзю. Цяпер частыя госці ў доме Ашчэпкавых — былыя калегі, вучні школ. Яны дапамага­юць справіцца з гаспадарчымі справамі, любяць слухаць успаміны ветэрана.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.