На молочном заводе прошло выездное заседание президиума совета районного объединения профсоюзов

Общество

З клопатам пра захаванне жыцця чалавека

На мінулым тыдні на базе малочнага завода прайшло пашыранае выязное пасяджэнне прэзідыума савета раённага аб’яднання прафсаюзаў. На парадак дня было вынесена некалькі актуальных пытанняў. У рабоце пасяджэння прыняў удзел намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург.

Дзяржаўныя органы ўсіх узроўняў праводзяць сістэмную работу па забеспячэнні прамысловай і пажарнай бяспекі ў арганізацыях, фарміраванні здаровых і бяспечных умоў працы, правапаслухмяных паводзін, здаровага ладу жыцця людзей. Садзейнічае гэтаму і Дырэктыва №1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны». Пытанні дысцыпліны заўсёды актуальныя, таму што ад яе залежаць здароўе і жыццё работнікаў, а таксама эканамічныя паказчыкі любога прадпрыемства. Прыкладам таму — малочны завод.

Вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Аляксандра Гайлеўская і старшыня прафкамітэта Наталля Грынько расказалі пра ўзаемадзеянне наймальніка і прафарганізацыі па выкананні Дырэктывы №1. Інжынер па ахове працы Андрэй Дулінец азнаёміў прысутных з мерапрыемствамі, накіраванымі на рэалізацыю дырэктывы, якія праводзяцца на заводзе. Каб выключыць надзвычайныя здарэнні і вытворчы траўматызм, ва­дзіцелі ва ўстаноўленым парадку праходзяць перадрэйсавыя медасведчанні, а транспартныя сродкі — дзяржтэхагляд. Своечасова праводзіцца атэстацыя рабочых месцаў, вядзецца бесперапынная работа па павышэнні кампетэнтнасці работнікаў і спецыялістаў прадпрыемства, парушальнікі працоўнай дысцыпліны прыцягваюцца да дысцыплінарнай адказнасці.

Члены прэзідыума і ўсе прысутныя адзначылі высокі ўзровень работы малочнага завода па выкананні Дырэктывы №1. Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Іна Далецкая падзякавала за гэта кіраўніцтву прадпрыемства, а Андрэю Дулінцу ўручыла падзяку аб’яднання.

Станіслаў Чымбург спыніўся на абстаноўцы з вытворчым траўматызмам, якая склалася ў раёне. Асноўнымі яго прычынамі з’яўляюцца безадказныя адносіны грамадзян да асабістай бяспекі, а таксама невыкананне кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый сваіх абавязкаў па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы і недастатковы кантроль за дзейнасцю падначаленых.

Намеснік старшыні раённай камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Марына Нагановіч гаварыла пра выкананне патрабаванняў Дэкрэта №18 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях». За гады рэалізацыі дэкрэта ў нашым раёне выпрацаваны дакладны алгарытм узаемадзеяння ўсіх дзяржаўных органаў, што маюць дачыненне да абароны правоў непаўналетніх. Адсочваецца кожны пункт: ад выяўлення дзіцяці, якое пражывае ў сацыяльна небяспечных умовах, да работы з абавязанымі асобамі. Для прафілактыкі сацыяльнага сіроцтва праводзіцца шэраг мерапрыемстваў: рэйды, індывідуальная выхаваўчая работа, праверка ўмоў пражывання дзяцей. Галоўны акцэнт робіцца на перакананні гора-бацькоў у тым, наколькі яны патрэбныя сваім дзецям. Не застаюцца ў баку ад гэтай справы і прафсаюзы.

Пра кадравую палітыку праф­арганізацый і арганізацыйных структур галіновых прафсаюзаў далажыла Іна Далецкая. Прафсаюзныя актывісты абмеркавалі таксама правядзенне навагодняй акцыі «Прафсаюзы — дзецям» і арганізацыю святочных мерапрыемстваў.

Па выніках работы пасяджэння прыняты адпаведныя пастановы.

Запомніцца ўдзельнікам пасяджэння і экскурсія па прадпрыемстве, якую правяла начальнік цэха па вытворчасці сыроў Таццяна Радзівіловіч. Яна расказала пра гісторыю завода, асартымент прадукцыі, якую тут вырабляюць. Была магчымасць яе прадэгуставаць.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.