Наталья Ахидова и Виктория Виктюк: «Стараемся, чтобы гости не только повеселились, но и вкусно поели»

Общество

І магія кухні…

Рыхтуючы навагодні стол, кожная гаспадыня стараецца як найпаўней прадэманстраваць свае кулінарныя здольнасці і парадаваць гасцей асабліва смачнымі стравамі. Не выключэнне і ўстановы грамадскага харчавання, з той толькі розніцай, што ў святочныя дні ім прыходзіцца прымаць не адзінкі, а сотні гасцей. Вось і бар «Лагуна» ў калядныя і навагоднія святы будзе запоўнены наведвальнікамі.

Зрэшты, і ў будныя дні іх тут нямала — толькі комплексных абедаў штодня гатуюць 40. Асабліва вялікая нагрузка на повараў кладзецца летам, калі з дня ў дзень прыходзіцца карміць па 100 і больш чалавек (школьнікаў з лагераў працы і адпачынку, спартсменаў з Мінска, якія трэніруюцца на ФАКу, і іншых).

У «Лагуне» працуюць два повары — Наталля Ахідава і Вікторыя Вікцюк. Звычайна на змену яны заступаюць па адной, але з сярэдзіны снежня штодня працуюць удзвюх: інакш не справіцца.

— Кожны Новы год сустракаем на кухні, — расказвалі Наталля і Вікторыя. — Стараемся дага­дзіць наведвальнікам, каб яны не толькі павесяліліся, але і смачна паелі. — Кожны раз меню складаем, улічваючы, які год наступае. 2023-і — Чорнага Вадзянога Труса. Значыць, на святочных сталах будзе больш садавіны і агародніны, якія ён любіць. Не абыдземся без нашай кароннай рулады «Лагуна». Усім вельмі падабаецца вітамінная салата. Будуць і іншыя салаты, халодныя закускі, гарачыя стравы — хто што пажадае. Адным словам, зробім усё залежнае ад нас, каб наведвальнікі адчулі на сабе магію не толькі асаблівага ўбранства «Лагуны», музычнага суправаджэння, святочнай атмасферы, але і кухні.

У пераднавагоддзе ў бары, рэстаране, кафэ шчыруць не толькі повары, але і афіцыянткі, бармэны, кухонныя работнікі. Варта хоць у думках усім ім па­дзякаваць і пажадаць шчасця ў новым годзе.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.