В представительстве Белгосстраха по Поставскому району работает 28 человек, 17 из них — страховые агенты

Общество

Дапамагаюць жыць без страхаў

Сёння ў калектыве працуе 28 чалавек. 17 з іх — страхавыя агенты, якія абслугоўваюць насельніцтва ў горадзе і ў сельскай мясцовасці.

— Самым папулярным відам страхавання па-ранейшаму з’яўляецца страхаванне будынкаў і хатняй маёмасці, — адзначыў дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Пастаўскім раёне Рыгор Шэцка. — Таксама людзі страхуюць скаціну, помнікі на могілках, мабільныя тэлефоны. Уладальнікі транспартных сродкаў ахвотна заключаюць дагаворы страхавання «Зялёная карта» для выезду за мяжу. Заўважу, што ў пастаўскім прадстаўніцтве самая высокая ў вобласці сярэдняя страхавая сума пры страхаванні людзей ад няшчасных выпадкаў і захворванняў. Праўда, такія дагаворы жыхары раёна заключаюць не так актыўна, як хацелася б. І дарэмна. Ад праблем са здароўем не застрахаваны ніхто, і паклапаціцца пра фінансавую дапамогу ў выпадку няшчасця ці хваробы можна.

Што да страхавых выплат, то іх колькасць і ў Паставах, і ўвогуле ў сістэме Белдзяржстраху павялічваецца. Гэтаму часта «спрыяюць» моцныя дажджы, вятры і іншыя непрыемныя сюрпрызы надвор’я, якія могуць пашкодзіць маёмасць.

Дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Пастаўскім раёне Рыгор Шэцка і страхавы агент Алена Палякоўская

— Калі ў самым пачатку гэтага года на Пастаўшчыне былі вялікія вятры, мы зрабілі адначасова каля 100 выплат, — працягваў Рыгор Рыгоравіч. — Другая хваля зваротаў была ў сакавіку, калі ў прадстаўніцтва звярнуліся адразу 60 чалавек. Цяпер, з наступленнем маразоў, сталі здарацца выпадкі аварый ацяпляльных сістэм. Літаральна на мінулым тыдні адбылася аварыя водаправоднай сістэмы ў Дунілавічах: там сарвала кран і затапіла жылы дом. У такіх выпадках нашы кліенты адчуваюць сябе больш абароненымі,чым тыя, хто маёмасць не страхуе.

Зніжэнне колькасці насельніцтва ў раёне, тэндэнцыя пераезду сем’яў з вёскі ў горад не на карысць страхоўшчыку. Але дзякуючы прафесіяналізму калектыву, яго зладжанай рабоце ўдаецца выконваць галоўныя планавыя паказчыкі і быць на Віцебшчыне ў лідарах. Сёлета напярэдадні прафесійнага свята Ганаровай граматай Белдзяржстраху адзначаны дырэктар прадстаўніцтва Рыгор Шэцка. Страхавому агенту Алене Палякоўскай на ўрачыстасці ў Віцебску, прымеркаванай да Дня страхавых работнікаў, уручана Падзяка філіяла Белдзяржстраху па Віцебскай вобласці.

— Я родам з Браслаўскага раёна, але ўжо больш за два дзесяцігоддзі жыву на Пастаўшчыне, — гаварыла Алена Палякоўская.— Працавала на кансервавым заводзе, была кур’ерам у судзе, але знайшла сябе як страхавы агент. Ім стала ў 2014 годзе. Унікнуць у сутнасць работы было няпроста, але дзякуючы падтрымцы кіраўніцтва, калег усё атрымалася. Абслугоўваю пастаўскія вуліцы Заслонава, Варашылава і іншыя, асобныя дамы ў мікрараёне 6 гарадка. Выязджаю ў Груздава, Коўзаны, Курсевічы… З людзьмі працаваць падабаецца. А гэта — залог таго, што вынікі работы будуць станоўчымі.

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.