Аэродром «Озерки» — одна из 3-х площадок, на которых круглый год дежурят воздушные суда авиации МЧС Беларуси

Безопасность

Заўжды мабільныя і манеўраныя

Аэрадром «Азёркі» — адна з трох пляцовак, на якіх круглы год дзяжураць паветраныя судны авіяцыі МНС Беларусі. Штат авіяцыйнага атрада, які базіруецца ў Паставах, узначальвае палкоўнік унутранай службы Алег Ярома.

Калектыў заўжды гатовы папярэдзіць і ліквідаваць любую надзвычайную сітуацыю: патушыць пажар, знайсці чалавека, які згубіўся, праверыць, ці ўсё ў парадку ў лясным фондзе або на Дзяржаўнай граніцы Беларусі. Мала хто ведае, але пажарныя авіятары нават дастаўляюць у дзяржаўныя клінікі органы для трансплантацыі. І заўжды ад іх мабільнасці і манеўранасці залежыць канчатковы вынік. Каб прыйсці на дапамогу, у любую хвіліну ўзнімуць у неба вінтакрылую машыну камандзір звяна на верталётах АS-355 і Мі-8 падпалкоўнік унутранай службы Ігар Раманаў, інжынер-аператар бартавы капітан унутранай службы Ігар Гуданец і інжынер бартавы маёр унутранай службы Аляксандр Цяляк.

Фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.