Неспокойными выдались католическое Рождество и Новый год для работников Поставского РОЧС

Безопасность

Святы з агеньчыкам

У дзень, калі католікі радаваліся нараджэнню Іісуса Хрыста, у адзін з дамоў у вёсцы Вярэнькі прыйшла бяда — успыхнуў пажар. Нягледзячы на ўсе намаганні агняборцаў выратаваць будынак, ад яго мала што засталося. Агонь цалкам знішчыў пакой, дзе знаходзіўся эпіцэнтр пажару, і столь над ім, значна пашкодзіў суседнія пакоі і маёмасць у іх. Прычынай гэтага стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні пасынка гаспадара дома.

Аналагічны пажар адбыўся 23 снежня ў Цівунцах. Там жылы дом таксама ператварыўся ў непрыгодны для пражывання. А вінаватым аказаўся яго гаспадар, які курыў у ложку.

Раніцай 26 снежня загарэўся дом у вёсцы Чарты. Апошні год у ім ніхто не пражываў, гаспадары наведваліся час ад часу. Таму пажар выявілі вельмі позна. Калі ратаўнікі прыбылі на месца, увесь будынак быў ахоплены агнём. У выніку ад яго застаўся толькі фундамент. Пашкоджаны таксама лазня побач з домам і пабудовы на суседнім участку. У якасці версіі ўзнікнення пажару разглядаецца парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Па такой жа прычыне ледзь не згарэла кватэра ў доме №1 па вуліцы Юбілейнай у Паставах. Раніцай 1 студзеня яе гаспадыня пайшла на работу, пакінуўшы дома родных, якія спалі. На шчасце, калі пачаўся пажар, адзін з дамачадцаў  прачнуўся і, убачыўшы, што гарыць электрападаўжальнік з уключаным у разетку гаджэтам, разбудзіў астатніх і патэлефанаваў у РАНС. Цяпер у кватэры давядзецца рабіць капітальны рамонт і купляць новую мэблю.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.