Алло, редакция. Поставчанка Мария Соболь: в прошлом году электрики спилили суки, но так и не убрали

Общество

Спілавалі – прыбярыце

Выехаць на вуліцу Вакзальную паклікаў тэлефонны званок жыхаркі райцэнтра Марыі Собаль. Жанчына «згубіла» сувязь з аварыйна-дыспетчарскай службай Пастаўскага раёна электрычных сетак, а сказаць яе работнікам ёй ёсць што.

— Яшчэ летась, калі выпала шмат снегу, каля маёй хаты электрыкі спілавалі сукі: пад цяжарам ападкаў яны схіляліся да лініі электраперадачы і маглі яе пашкодзіць, — ужо на «месцы здарэння» расказвае мне 83-гадовая Марыя Аляксееўна. — Ад’язджаючы, запэўнілі: «Цётка, у панядзелак мы ўсё прыбяром». Але тых панядзелкаў ужо, можа, 8 прайшло…

Паліць сукі, якія так і ляжаць увесь гэты час абапал дарожкі, не рызыкуе: зусім побач сасновы лес, які, сцеражы Божа, можа ўспыхнуць нібы запалка. А хочацца, каб каля хаты быў парадак.

Частка пакінутага электрыкамі галля каля дома №98 па вуліцы Вакзальнай

— Увесь гэты лом загубіць усё, што расце побач. Зарасцём па вушы. Няўжо я павінна прыбіраць яго з гэтым агрэгатам? — задаецца пытаннем суразмоўца, паказваючы на апорныя хадункі, з дапамогай якіх перасоўваецца. — Спілавалі — прыбярыце.

Нагадаць электрыкам пра тое, што яны забыліся гэта зрабіць, Марыя Собаль спрабавала неаднойчы. Але, як толькі пачынае выходзіць на сувязь з аварыйна-дыспетчарскай службай установы, заўжды чуе ў трубцы кароткае «піп-піп». Дарэчы, вывезці спілаванае галлё электрыкі запамятавалі не толькі з зацішнага закутка па вуліцы Вакзальнай, дзе стаіць хата Марыі Аляксееўны, але і ад дома, размешчанага ўздоўж асфальтаванай дарогі.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.