Отвечает участковый инспектор милиции. Что нужно знать шумным соседям?

Безопасность

Часта бывае так, што суседзі ў шматкватэрным доме паруша­юць правы іншых жыльцоў: уключаюць на ўсю моц музыку, гучна тупаюць ці высвятляюць адносіны, ладзяць п’яныя застоллі або позна вечарам пачынаюць нешта прыбіваць ці свідраваць. Пры гэтым ніяк не рэагуюць на заўвагі і просьбы. У такім выпадку застаецца толькі адстойваць свае правы з дапамогай закону.

Пра тое, што і калі забаронена рабіць і якая адказнасць прадугледжана за парушэнне правіл карыстання жылымі памяшканнямі, расказвае намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Яўгеній Малікаў:

—  У адпаведнасці з артыкулам 22.12 КоАП Рэспублікі Беларусь, дзеянні, якія парушаюць спакой іншых грамадзян у жылым доме або ствараюць шум і вібрацыю ў перыяд з 23 да 7 гадзін, караюцца штрафам у памеры ад 2 да 10 базавых велічынь. За такое ж парушэнне, здзейсненае паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, прадугледжаны штраф у памеры ад 10 да 30 базавых.

Што маецца на ўвазе пад названымі вышэй дзеяннямі? П’яныя дэбошы і розныя гулянкі з музыкай, спевамі, гучнымі размовамі і смехам, прагляд фільмаў і тэлеперадач на вялікай гучнасці, ігра на музычных інструментах, бытавыя і рамонтныя работы, якія могуць быць чутныя суседзям і да т. п. Нельга таксама гучна слухаць музыку і шумець на працягу дня. Выязджаючы днём на такія выклікі, мы, супрацоўнікі міліцыі, збіраем матэрыялы праверкі і адпраўляем іх для разгляду і прыняцця рашэння ва УП ЖКГ.

Што да работ па пераўладкаванні і перапланіроўцы ў жылых дамах, якія ствараюць шум або вібрацыю, то праводзіць іх дазваляецца толькі ў рабочыя дні з 9 да 19 гадзін. Займацца гэтым у выхадныя і святы, а таксама ў будныя дні пасля 19.00 забаронена. Інакш фізічнай асобе давядзецца заплаціць штраф ад 4 да 10 базавых велічынь. А калі забарону парушылі індывідуальны прадпрымальнік ці юрыдычная асоба, яны будуць аштрафаваны на суму ад 5 да 25 БВ.

Падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.